Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2024, 12:59

Качанава: вельмі шырокі асартымент айчынных тавараў павінен быць прадстаўлены ва ўсіх гандлёвых сетках Мінска

Наталля Качанава
Наталля Качанава
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павінен быць вельмі шырокі асартымент айчынных тавараў ва ўсіх гандлёвых сетках Мінска, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава ў час пасяджэння Мінгарвыканкама па пытанні "Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця г.Мінска за студзень-чэрвень 2024 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, засілле імпартных тавараў у горадзе Мінску - недапушчальна. "Павінен быць вельмі шырокі асартымент нашых тавараў ва ўсіх гандлёвых сетках Мінска. Гэта сур'ёзнае пытанне, яно павінна быць на пастаянным кантролі", - адзначыла Наталля Качанава.

"Мы сёння "Сталіцу" зрабілі шыкоўна, "Першы нацыянальны гандлёвы дом", і людзі з вялікай радасцю купляюць нашы тавары. Чаму ў іншых гандлёвых сетках іх няма або асартымент невялікі? Гэта недапушчальна", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

У эканоміцы горада адзначаюцца пазітыўныя тэндэнцыі. З апярэджаннем выкананы ўсе мэтавыя паказчыкі работы Мінгарвыканкама, устаноўленыя ўрадам. У цэлым у Мінску захоўваецца сацыяльна-эканамічная стабільнасць. Прадпрыемствы горада завяршылі І паўгоддзе 2024 года, паказаўшы эфектыўную работу: выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырасла на 15,8 працэнта, чысты прыбытак вырас на 15,1 працэнта і склаў Br3,6 млрд.

Экспартавана тавараў і паслуг на $7,1 млрд. Асноўнымі кропкамі росту ў знешнеэканамічнай дзейнасці з'яўляюцца дыверсіфікацыя, асваенне новых рынкаў, нарошчванне прысутнасці ў Расійскай Федэрацыі, Кітаі, краінах Азіі і Афрыкі. Арганізацыямі Мінска асвоена Br3,6 млрд інвестыцый у асноўны капітал з тэмпам росту 118,1 працэнта. У Мінску прадаўжаецца будаўніцтва жылля: у эксплуатацыю ўведзена 240 тыс. кв.м жылля. Увод у эксплуатацыю агульнай плошчы пасля капітальнага рамонту жыллёвага фонду склаў 282,8 тыс. кв.м.

Мінск па-ранейшаму прывабны для інвестараў. Так, у бягучым годзе ў эканоміку горада паступіла ўжо $817,4 млн прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі