Сцяг Панядзелак, 1 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2022, 17:48

Качанава: ва ўмовах санкцый Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі павінен даць сур'ёзныя рэзультаты

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўмовах санкцый Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі павінен даць сур'ёзныя рэзультаты, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Сёння пад яе старшынствам адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі - гэта шырокамаштабнае мерапрыемства, якое праводзіцца штогод, па чарзе ў кожнай з нашых краін. У бягучым годзе мы прымаем гэты форум. Мы плануем, што ён пройдзе ў Гродне. Гэта 9-ы форум і, вядома, асаблівая ўвага будзе ўдзелена развіццю рэгіянальнага супрацоўніцтва. Гэта вельмі важна", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, у цяперашніх умовах форум набывае абсалютна новае значэнне. "Таму што тыя санкцыі, якія ўведзены ў адносінах да нашых дзвюх краін, нам сёння даюць яшчэ разуменне таго, наколькі важна быць разам, наколькі важна супрацоўнічаць ва ўсіх абсалютна напрамках у жыцці нашых краін. Гэта эканоміка, маладзёжная палітыка, сацыяльная сфера. Таму мы спадзяёмся на тое, што, як заўсёды, форум не проста пройдзе зладжана, арганізавана, цікава, але і будуць сур'ёзныя рэзультаты. А гэта не проста падпісаныя кантракты і заключаныя дагаворы, але і супрацоўніцтва паміж нашымі гарадамі, раёнамі, абласцямі", - адзначыла спікер.

Наталля Качанава падкрэсліла, што практычна ўсе сферы жыццядзейнасці закранаюцца пры адпрацоўцы тэматыкі форуму. У бягучым годзе гэта "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве".

"Але разам з тым нічога не перашкаджае нам працаваць яшчэ больш інтэнсіўна ў паглыбленні тых працэсаў, якія былі пачаты. Напрыклад, у мінулым годзе - гэта інавацыі, развіццё навукі. Таму тыя напрацоўкі, якія былі на папярэдніх форумах, гэта работа не на адзін год. Гэта работа на перспектыву. Рэгіянальнае супрацоўніцтва - гэта ж не новая тэма. Але разам з тым яна павінна быць больш дасканалая, больш інтэнсіўныя павінны быць кантакты. Таму работы па ўсіх напрамках, я думаю, нам дастаткова, - дадала спікер. - Форум - гэта вяршыня той вялікая работы, якая праводзіцца на працягу года. А гэта супрацоўніцтва ў сферы падпісання дагаворных адносін нашых прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, нашых гарадоў, раёнаў. Інакш кажучы, шматпланавая, маштабная работа, якая сёння, дарэчы сказаць, ідзе ва ўнісон тым праграмам, якія былі падпісаны на Вышэйшым дзяржаўным савеце. І Савет Федэрацыі, і Савет Рэспублікі - мы сур'ёзна ўключаемся ў тое, каб працаваць над рэалізацыяй гэтых праграм, падпісаных кіраўнікамі нашых дзяржаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі