Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2020, 12:51

Качанава ўзнагароджана медалём МПА СНД "За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва"

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) прыняў рашэнне аб узнагароджанні старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай медалём МПА СНД "За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва" за асаблівы ўклад у развіццё парламентарызму, умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян у краінах Садружнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Медалём МПА СНД узнагароджваюцца парламентарыі, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, грамадзяне і арганізацыі іншых дзяржаў, службовыя асобы і супрацоўнікі органаў СНД, міжнародныя служачыя іншых міжнародных арганізацый за асаблівы ўклад у развіццё нацыянальнага заканадаўства і парламентарызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі