Фота з архіва
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, члены Прэзідыума і работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі ўсклалі вянок і кветкі ў мемарыяльным комплексе "Масюкоўшчына". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Мемарыял знаходзіцца пасярод невялікага сасновага парку. Да гранітнага манумента вядуць прыступкі, у памяць аб загінулых гарыць Вечны агонь. На тэрыторыі мемарыяла размешчаны брацкія магілы, кожная з якіх абазначана мармуровай чорнай плітой. Пасярод парку ўстаноўлена белая ратонда, дзе пад шклом ляжыць Кніга памяці, у якую занесены прозвішчы амаль 10 тыс. былых вязняў "Шталага-352". Але імёны больш як 70 тыс. загінулых у канцлагеры да гэтага часу так і застаюцца невядомымі.-0-