Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2023, 13:43

Качанава: УНС дасць магчымасць у крытычныя моманты прымаць важныя для краіны і народа рашэнні

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход дасць магчымасць у крытычныя моманты прымаць важныя для краіны і народа рашэнні, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння сенатары на пасяджэнні дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання разгледзяць законапраект "Аб Усебеларускім народным сходзе".

"Такая форма народаўладдзя ёсць толькі ў нас у Беларусі. Яна зарэкамендавала сябе даволі даўно - мы правялі ўжо шэсць усебеларускіх народных сходаў. Але, прымаючы гэты закон, мы надаём яму статус дзяржаўнага органа, вышэйшага органа народаўладдзя", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, члены Савета Рэспублікі актыўна ўключыліся ў распрацоўку гэтага законапраекта. "Мы разглядалі яго на пасяджэнні экспертнага савета ў Савеце Рэспублікі, шмат абмяркоўвалі яго з людзьмі ў рэгіёнах краіны. Таму ў мяне няма сумненняў, што ўсе члены Савета Рэспублікі аднагалосна падтрымаюць гэты законапраект. І ён будзе прыняты", - адзначыла спікер.

"Мы бачым падзеі, што адбываюцца ў свеце. Мы разумеем, што свет сапраўды вельмі неспакойны. Каб наша краіна развівалася і жыла па законах незалежнай і суверэннай краіны, у нас, вядома, павінен быць такі орган, які дасць магчымасць у крытычныя моманты прымаць важныя для нашай краіны і народа рашэнні", - канстатавала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі