Фота прэс-службы Савета Рэспублікі
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дыпламатыя - важны інструмент міждзяржаўнага супрацоўніцтва, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пленарным пасяджэнні Азіяцкай парламенцкай асамблеі на тэму "Роля парламенцкай дыпламатыі ва ўмацаванні шматбаковага супрацоўніцтва ў Азіі", паведамляе БЕЛТА.
"Азіяцкая парламенцкая асамблея з'яўляецца адной з самых прадстаўнічых міжнародных парламенцкіх арганізацый - аб'ядноўвае дзясяткі парламентаў. Рэспубліка Беларусь мае даўнія добрыя адносіны з дзяржавамі - членамі асамблеі, падзяляе прынцыпы, закладзеныя ў Статуце арганізацыі. Мы з'яўляемся абсалютнымі прыхільнікамі яе аб'яднальных, стваральных ідэй - пабудова справядлівага светапарадку і шматпалярнага свету, умацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва, абмен вопытам у сферы заканатворчасці і думкамі па тэмах рэгіянальнага і глабальнага парадку дня. Мы нацэлены на пашырэнне гэтых ідэй калектыўнымі намаганнямі", - расказала Наталля Качанава.
Рэспубліка Беларусь - міралюбная дзяржава, якая праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, адзначыла спікер. "Мы строга прытрымліваемся прынцыпаў міру, дружбы і развіцця добрасуседскіх адносін. Нацыянальным сходам Беларусі парламенцкая дыпламатыя выкарыстоўваецца як важны інструмент міждзяржаўнага супрацоўніцтва па шырокім коле пытанняў. У шматбаковым фармаце мы ўдзельнічаем у рабоце розных міжнародных арганізацый. У 2024 годзе Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўным членам ШАС і краінай - партнёрам БРІКС. Далучыўшыся да іх, мы чарговы раз пацвярджаем нашу адказную і сістэмную пазіцыю па ўзаемадзеянні з усімі міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі. Членства ў гэтых структурах садзейнічае забеспячэнню сумеснай бяспекі, выбудоўванню эканамічных адносін, узаемнаму ўзбагачэнню культурных і гуманітарных сувязей нашых народаў", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.
"У нас развіваюцца братэрскія і дружалюбныя адносіны з большасцю краін свету. Азія, Блізкі Усход, Афрыка даўно перасталі ўжо быць для Беларусі далёкімі тэрыторыямі. Як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, узаемадзеянне з краінамі гэтых рэгіёнаў вядзецца намі сістэмна, актыўна, на раўнапраўнай аснове. У сучасным свеце запатрабаванне на прадказальнасць, адкрытасць, адказнасць не толькі захоўваецца, але і шматразова ўзрастае. Магчыма, шматпалярны свет і не будзе панацэяй ад усіх бед, але ён створыць неабходны баланс на планеце і ўвасобіць у жыццё прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў. Работа ў гэтым напрамку з'яўляецца адной з асноўных задач беларускай парламенцкай дыпламатыі", - дадала Наталля Качанава.
Тэма пленарнай сесіі вызначана як "Роля парламенцкай дыпламатыі ва ўмацаванні шматбаковага супрацоўніцтва ў Азіі". На пасяджэннях будзе разгледжана пытанне аб прадастаўленні Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь статусу наглядальніка ў АПА. АПА створана ў 2006 годзе для каардынацыі намаганняў нацыянальных парламентаў у вырашэнні актуальных праблем сучаснасці, у тым ліку за кошт павышэння парламенцкай ролі ў забеспячэнні міру ў Азіі. Асамблея выступае ў якасці аднаго з інструментаў міжпарламенцкага дыялогу ў рэгіёне, яе дзейнасць накіравана на выпрацоўку калектыўнай стратэгіі па забеспячэнні бяспекі і стабільнасці ў Азіі.
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай наведвае Азербайджанскую Рэспубліку з афіцыйным візітам. У складзе парламенцкай дэлегацыі таксама намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў.-0-