Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2024, 15:36

Качанава: у рабоце са зваротамі грамадзян трэба быць уважлівымі, цярплівымі і кампетэнтнымі

Наталля Качанава
Наталля Качанава
1 лістапада, Кіраўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У рабоце са зваротамі грамадзян трэба быць уважлівымі, цярплівымі і кампетэнтнымі. Такім меркаваннем падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі ў Кіраўскім раёне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падкрэсліла, што работа са зваротамі грамадзян - прыярытэтны напрамак дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў. Акрамя таго, гэта крыніца інфармацыі і база, якая з'яўляецца асновай для работы над законапраектамі, паколькі Прэзідэнт неаднаразова гаварыў, што законы павінны ісці ад зямлі.
"Мы разумеем, што праблемы, якія ўзнікаюць у людзей, - гэта жыццё, - адзначыла яна. - Гэта нармальна, калі людзі звяртаюцца, і мы заўсёды павінны вельмі дакладна і зладжана працаваць у гэтым напрамку: даваць аб'ектыўныя адказы або глыбока разабрацца ў праблеме і прыняць неабходныя рашэнні, каб вырашыць сітуацыю, з якой да нас звярнуліся. Акрамя таго, мы сталі выкарыстоўваць такую форму работы, як адзіны выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях у асобна ўзятай вобласці".

Старшыня Савета Рэспублікі канстатавала, што колькасць зваротаў з Магілёўскай вобласці за апошнія два гады зменшылася, чаго нельга сказаць аб паўторных і калектыўных зваротах. "Калі мы сустракаемся з людзьмі, можам зрабіць зрэз, якія пытанні найбольш актуальны для нашага грамадства ў цэлым, - дадала яна. - Напрыклад, актуальны жыллёвыя пытанні (у тым ліку прадастаўлення і будаўніцтва жылля) і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на першы план выходзяць пытанні аховы здароўя".
Работа са зваротамі грамадзян таксама дае магчымасць зрабіць зрэз і даць ацэнку рабоце мясцовых органаў улады. "Прэзідэнт нам неаднаразова гаварыў: людзей трэба чуць, паколькі часам нават няма неабходнасці нешта вырашаць, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Паслухайце ўважліва чалавека, які прыйшоў са сваёй праблемай, - і ён ужо будзе задаволены гэтым. І самае галоўнае - гэта кваліфікаваныя кансультацыі нашых грамадзян. Лепш чалавеку сказаць, што мы разбяромся ў пытанні і прааналізуем, а не даць няправільную кансультацыю або няправільна падказаць вырашэнне пытання".

"Трэба вельмі ўважліва працаваць са зваротамі грамадзян, мы павінны быць цярплівымі і кампетэнтнымі. А калі разумеем, што ў гэтым пытанні мы не кампетэнтны, трэба зрабіць усё, каб разабрацца", - рэзюмавала яна.-0-

Фота Алега Файніцкага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі