Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2020, 15:49

Качанава: у нас няма такой сітуацыі, каб трэба было закрываць прадпрыемствы

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эпідэміялагічная абстаноўка ў Беларусі не патрабуе закрыцця прадпрыемстваў. Аб гэтым сёння заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер адзначыла, што на фоне праблем з-за распаўсюджвання ў свеце каранавіруснай інфекцыі гучаць розныя прапановы, аж да закрыцця прадпрыемстваў. Аднак Наталля Качанава падкрэсліла: для такіх мер няма падстаў. "Мы добра разумеем: эпідэмія пройдзе, а з чым застанецца краіна? У нас няма такой сітуацыі, каб трэба было закрываць нейкія прадпрыемствы. Таму эканоміка ў прыярытэце: работа прадпрыемстваў, выкананне задач, якія стаяць перад намі", - сказала яна.

Цяпер у Савеце Рэспублікі разглядаюць прапановы ўрада па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на бліжэйшае пяцігоддзе, сочаць за бягучай сітуацыяй у рэгіёнах і на прадпрыемствах. "Безумоўна, гэта вельмі важна - раўнамернае развіццё рэгіёнаў, работа кожнага прадпрыемства. Без эканомікі не будзе абсалютна нічога, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Задачы, якія ставіў кіраўнік дзяржавы па пытаннях занятасці, цэн, зарплаты, заўсёды будуць у прыярытэце". -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі