Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 кастрычніка 2024, 15:49

Качанава: у аснове дзяржаўнай палітыкі Беларусі - людзі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аснове дзяржаўнай палітыкі Беларусі - людзі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час наведвання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць пра палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне, самае галоўнае - гэта людзі. Усё, што робіцца ў краіне, - на карысць нашага народа. Будуецца жыллё, сацыяльныя аб'екты, пільная ўвага з боку ўрада да функцыянавання нашых прадпрыемстваў. Мы разумеем, што эканоміка - гэта бюджэт, гэта сродкі, якія можна накіроўваць у тым ліку на такія сацыяльныя ўстановы. Практычна 50 працэнтаў рэспубліканскага бюджэту - сацыяльныя артыкулы: ахова здароўя, адукацыя, культура, сацыяльная абарона, бяспека нашай краіны. І, вядома, вельмі важна, каб працавала эканоміка", - адзначыла Наталля Качанава.

Пытанняў штодзённа ўзнікае шмат, але яны вырашаюцца. "Пад мудрым кіраўніцтвам Прэзідэнта нашай краіны палітыка, якая выбудоўваецца, дае свае вынікі, - падкрэсліла спікер. - Вынік у наяўнасці: усе разам мы стварылі такую цудоўную, суверэнную краіну".

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей. Спікер падарыла Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска тканіну для пашыву сцэнічных касцюмаў. "У гэты святочны дзень я хацела б пажадаць вам перш за ўсё здароўя, цяпла ад родных і блізкіх, ад людзей, з якімі вы ўзаемадзейнічаеце. Шчасця, такой жа жыццёвай актыўнасці і заўсёды быць прыкладам для тых, хто ідзе за намі. Так, як любіце вы сваю краіну і свой народ, - гэтаму трэба вучыцца. Гэтыя ордэны на вашых кіцелях, пінжаках, блузках сведчаць аб тым, што вы сапраўды дастойна пражылі сваё жыццё, жывяце актыўным жыццём і вам за гэта вялікі дзякуй", - дадала Наталля Качанава.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска працуе з чэрвеня 2000 года. У цэнтры дзейнічаюць 9 аддзяленняў, атрымліваюць сацыяльныя паслугі 1332 чалавекі, сацыяльную падтрымку - 4298 чалавек. Тут функцыянуе аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзе дзеці з інваліднасцю на працягу 12 тыдняў асвойваюць навыкі бытавой, сацыяльна-камунікатыўнай, забаўляльнай дзейнасці, неабходныя для самастойнага жыцця. Працуе таксама аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. За 2024 год паслугамі аддзялення скарысталіся 238 непрацуючых грамадзян. У цэнтры арганізаваны 15 гурткоў па інтарэсах, з іх 7 на валанцёрскай аснове, у тым ліку праходзяць заняткі па скандынаўскай хадзьбе. Заняткі па інтарэсах для пажылых грамадзян праводзяць людзі сярэбранага ўзросту па прынцыпе "роўны навучае роўнага". Такая ўзаемасувязь вельмі эфектыўная і ўплывае на пажылых людзей як магутны рэсурс падтрымкі, які пазбаўляе ад адзіноты, а таксама з'яўляецца добрай прафілактыкай дэменцыі ў грамадзян пажылога ўзросту.-0-
Дзень пажылых людзей

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі