Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Качанава: у Аршанскім раёне трэба сфарміраваць каманду, гатовую да выканання даручэнняў Прэзідэнта

Грамадства 16.08.2018 | 09:08

16 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Аршанскім раёне трэба сфарміраваць каманду, гатовую да выканання даручэнняў Прэзідэнта Беларусі. Такое меркаванне выказала 15 жніўня журналістам у Оршы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава перад прадстаўленнем новага старшыні Аршанскага райвыканкама Ігара Ісачанкі актыву раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер тут трэба сфарміраваць каманду, гатовую да выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па комплексным развіцці Аршанскага раёна, які павінен стаць прыкладам развіцця сярэдніх гарадоў нашай краіны", - сказала Наталля Качанава. Яна адзначыла, што ўсе задачы дакладныя і зразумелыя, яны даведзены па ўсіх напрамках: гэта і сацыяльная сфера, і прамысловасць, і сельская гаспадарка. Пры гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта асабліва падкрэсліла, што ўсе задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы, павінны ў поўнай меры выконвацца кіраўніком любога раёна або горада.

Звяртаючыся да дэпутатаў, Наталля Качанава падкрэсліла, што папярэдні кіраўнік быў вызвалены ад займаемай пасады за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па развіцці Аршанскага раёна ва ўстаноўленыя тэрміны. "На ваш разгляд уносіцца кандыдатура Ісачанкі Ігара Уладзіміравіча. Прэзідэнт даў згоду на назначэнне яго старшынёй Аршанскага райвыканкама. З яго прафесіяналізмам і стойкасцю ў прыняцці рашэнняў ён зможа дастойна вырашыць усе задачы, якія стаяць перад усім калектывам Аршанскага райвыканкама", - упэўнена кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу актыву раёна на той факт, што рашэнне зрабіць Оршу прыкладам развіцця малых гарадоў прадыктавана тым, што ў такіх гарадах назбіраліся праблемы, якія перш за ўсё звязаны з работай прадпрыемстваў. "Праязджаючы па Оршы, бачыш, што некалі быў наведзены парадак, зроблена добраўпарадкаванне, прыцягнуты сур'ёзныя рэсурсы. Але гэта трэба было падтрымліваць у адпаведным стане, каб захаваць на працягу наступных гадоў", - канстатавала яна. У сувязі з гэтым, на яе думку, перш за ўсё неабходна навесці элементарны парадак на прадпрыемствах, прычым у найкарацейшыя тэрміны - на гэта даецца некалькі дзён.

"Што датычыцца стратэгіі развіцця, рашэнняў, якія трэба прымаць на тым або іншым прадпрыемстве, а вы чулі якія задачы былі пастаўлены, трэба выкарыстоўваць усе вытворчыя магутнасці, наладзіць выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі, якая будзе запатрабавана на знешніх рынках", - лічыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава таксама акцэнтавала ўвагу мясцовых оранаў улады на рабоце з насельніцтвам. "Вы павінны заваяваць аўтарытэт у жыхароў Оршы. Гэта вельмі важна. Учора я прыводзіла ўжо лічбы: адсюль паступае вялікая колькасць зваротаў у вышэйшыя інстанцыі. І 50 працэнтаў зваротаў звязаны з нараканнямі на работу мясцовых органаў улады. Я проста патрабую ад вас усіх навесці парадак у гэтай рабоце, - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Тады людзі будуць разумець, што прадстаўнікі ўлады думаюць пра сваіх рабочых, і вам не будзе сорамна".

Паводле слоў Наталлі Качанавай, работнікам выканкама, дэпутацкаму корпусу і кіраўнікам прадпрыемстваў Аршанскага раёна неабходна зрабіць вывады і адказна падысці да справы, якая ім даверана. Ацэнка будзе дадзена сур'ёзная, таму важна працаваць зладжанай камандай.

"Зрабіце ўсё, каб гэты раён і горад сапраўды сталі прыкладам для іншых рэгіёнаў у плане сацыяльна-эканамічнга развіцця, добраўпарадкавання і камфортнага пражывання людзей", - дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Уладзіміравіч Ісачанка нарадзіўся ў Лёзне Віцебскай вобласці. Скончыў Кіеўскае вышэйшае зенітнае ракетнае інжынернае вучылішча імя С.М. Кірава і з 1991 па 1999 год служыў ва Узброеных Сілах Беларусі. З 1999 года працаваў на розных кіруючых пасадах на прадпрыемстве "Віцебскаблгаз", затым на працягу пяці гадоў быў генеральным дырэктарам "Віцебскаблводаканала". Са студзеня 2014 года працаваў старшынёй камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама. На пазачарговай сесіі 15 жніўня яго кандыдатура была зацверджана дэпутацкім корпусам Аршанскага раёна.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.