Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2020, 18:42

Качанава сустрэлася са студэнтамі журфака БДУ

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася сёння са студэнтамі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рада быць сёння тут, на факультэце журналістыкі, і сустрэцца з вамі - тымі, хто выбраў сваёй будучай прафесіяй менавіта гэту спецыяльнасць", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, закрытых тэм для абмеркавання і размовы няма. "Таму любыя пытанні, якія вас цікавяць, задавайце. Я пастараюся на ўсе з іх адказаць", - адзначыла спікер. Наталля Качанава таксама падкрэсліла, што, як ужо заведзена на такіх сустрэчах, яна гатова застацца пасля завяршэння дыялогу і абмеркаваць нейкія тэмы індывідуальна.

Старшыня Савета Рэспублікі запэўніла: тыя пытанні, на якія яна не зможа адказаць сёння, будуць дэталёва вывучаны і адказ на іх будзе дадзены ў бліжэйшы час.

Спікер акцэнтавала ўвагу на тым, што факультэт журналістыкі штогод выпускае дастатковую колькасць спецыялістаў гэтага профілю. Разам з тым ёсць праблема з забяспечанасцю кадрамі рэгіянальных СМІ.

Наталля Качанава прывяла лічбы. Так, са 127 рэгіянальных газет толькі ў 48 працэнтах выпадкаў галоўныя рэдактары маюць профільную адукацыю. Гэта сітуацыя патрабуе аналізу. У сувязі з гэтым узнімалася пытанне замацавання кадраў на месцах не толькі ў журналістыцы, але і ў іншых сферах, абмяркоўвалася ўзаемадзеянне СМІ з дзяржорганамі. Размова атрымалася жывой, адкрытай і рознабаковай.

Факультэт журналістыкі БДУ адкрыты ў 1944 годзе замест Камуністычнага інстытута журналістыкі, які спыніў работу ў 1941 годзе. Сёння ў яго структуру ўваходзяць навучальны цэнтр камунікацыйных тэхналогій і сем кафедраў. Падрыхтоўку больш як 1 тыс. студэнтаў ажыццяўляюць 140 выкладчыкаў, каля 55 працэнтаў з якіх маюць вучоныя ступені кандыдата і доктара навук. Сярод выкладчыкаў - кіраўнікі і вядучыя спецыялісты СМІ, службаў па сувязях з грамадскасцю і аналітычных структур. Практыка студэнтаў журфака праходзіць у вядучых рэспубліканскіх СМІ. Акрамя таго, у красавіку 2019 года быў падпісаны дагавор аб стварэнні філіяла кафедры тэлебачання і радыёвяшчання на базе Белтэлерадыёкампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі