4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэчы з выбаршчыкамі паказалі, што людзі зацікаўлены ў жыцці сваёй краіны. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава 4 лютага на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з даверанымі асобамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У першую чаргу спікер верхняй палаты парламента ад імя ўсіх давераных асоб выказала кіраўніку дзяржавы словы ўдзячнасці за аказаны ім давер. "Для нас гэта быў вялікі гонар - быць даверанымі асобамі Прэзідэнта нашай краіны. Мы шчыра вам удзячны. Работа была цікавай", - сказала яна.
Паводле яе слоў, за той перыяд часу, калі ў адпаведнасці з графікам электаральнай кампаніі можна было актыўна працаваць у калектывах, давераныя асобы Аляксандра Лукашэнкі правялі 438 сустрэч у працоўных калектывах, арганізацыях, установах. У гэтых мерапрыемствах прынялі ўдзел амаль 90 тыс. чалавек.
Пасля асноўнага дня галасавання і падвядзення папярэдніх вынікаў выбараў давераныя асобы сустракаліся і абменьваліся думкамі, уражаннямі аб ходзе электаральнай кампаніі, абмяркоўвалі, які быў настрой у працоўных калектывах, якія паступалі пытанні ад грамадзян. "Усе аднагалосна выказаліся аб тым, што сустрэчы праходзілі цікава, актыўна, людзі праяўлялі інтарэс і выказвалі сваю пазіцыю ў адносінах да сваёй краіны", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, каля трэці з усіх пытанняў (35 працэнтаў) былі агульнага парадку і на іх давераныя асобы давалі растлумачэнні ў час сустрэч. Частка пытанняў датычылася далейшага развіцця краіны, палітыкі, якая праводзіцца ў краіне, сацыяльнай абароны, пенсійнага ўзросту. "Многія задавалі пытанне, ці будзе ён павышацца. Мы давалі адразу растлумачэнні, таму што гэта не патрабавала пісьмовага накіравання ў дзяржорганы", - растлумачыла старшыня Савета Рэспублікі.
"Мы ўсе ўбачылі і гаворым аб тым, што адназначна можна сказаць: людзі зацікаўлены ў жыцці сваёй краіны", - рэзюмавала Наталля Качанава.-0-