Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2020, 19:41

Качанава: сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі даюць магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, якая сустрэлася сёння з работнікамі кандытарскай фабрыкі "Слодыч", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемствах адзінага дня інфармавання старшыня Савета Рэспублікі расказала аб асноўных традыцыях суверэннай Беларусі. Наталля Качанава таксама праінфармавала працоўны калектыў кандытарскай фабрыкі аб найбольш актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, асаблівую ўвагу ўдзяліла пытанням занятасці, суадносін росту заработнай платы і прадукцыйнасці працы, кантролю за цэнамі. Акрамя таго, размова ішла аб маладзёжнай палітыцы, падтрымцы шматдзетных сем'яў і дэмаграфічнай бяспецы. Старшыня Савета Рэспублікі адказала на пытанні работнікаў прадпрыемства наконт будаўніцтва арэнднага жылля і развіцця сістэмы адукацыі.

Вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, арганізацый рэгулярна праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, асабістыя прыёмы грамадзян. "Гэта эфектыўная форма кантакту з людзьмі, калі ты не проста сустракаешся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву, але і бачыш, як працуе гэта прадпрыемства, як выконваюцца даведзеныя паказчыкі, вырашаюцца сацыяльныя пытанні ў калектыве, якія тут умовы працы і заработная плата, як працуе кіраўніцтва", - адзначыла Наталля Качанава. Гэта форма работы сябе зарэкамендавала, і яна будзе набіраць абароты. Калі людзі інфармаваны, у іх менш пытанняў, дадала спікер.

Кожны месяц для сустрэч з працоўнымі калектывамі выбіраецца новая тэматыка. Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што акрамя таго звычайна расказвае і аб ключавых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, задачах, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, а таксама адказвае на пытанні. "Заўсёды цікава паслухаць, якія пытанні ёсць у работнікаў таго ці іншага прадпрыемства. Бывае па-рознаму, але звычайна гэта будаўніцтва жылля, адукацыя, ахова здароўя. Гэта тыя пытанні, якія закранаюць кожнага чалавека ў нашай краіне", - падагульніла Наталля Качанава.

Перад сустрэчай з працоўным калектывам старшыня Савета Рэспублікі наведала цэхі кандытарскай фабрыкі, азнаёмілася з работай прадпрыемства. У 2019 годзе аб'ём яго экспарту перасягнуў $1,5 млн. Тут працуюць амаль 530 чалавек, выпускаецца больш за 100 найменняў прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі