16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама - сапраўдныя патрыёты сваёй краіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава ў час урачыстага мерапрыемства з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вельмі рада павіншаваць усіх з 80-годдзем мінскай міліцыі. Сімвалічна, што гэты юбілей наша міліцыя адзначае ў год 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта тады з першых дзён нашага мірнага жыцця былыя франтавікі, падпольшчыкі, партызаны сталі супрацоўнікамі ўнутраных спраў мінскай міліцыі. Яны зрабілі ўсё для таго, каб забяспечыць мір і спакой нашых грамадзян і цаной свайго жыцця вялі барацьбу са злачыннасцю. Менавіта яны, ветэраны, заклалі тыя слаўныя традыцыі, якіх сёння прытрымліваецца мінская міліцыя і ўсе супрацоўнікі органаў унутраных спраў нашай краіны, - адзначыла Наталля Качанава. - Гэты год сімвалічны яшчэ і тым, што мы адзначаем 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва. І вы, прадаўжальнікі тых слаўных традыцый, зрабілі ўсё, каб захаваць канстытуцыйны лад у нашай краіне. Словы ўдзячнасці вам, дарагія сябры, за тое, што вы зрабілі. Вы сапраўдныя патрыёты сваёй краіны. Вы паўсталі плячо ў плячо з нашым Прэзідэнтам. І сёння мы жывём у цудоўнай мірнай краіне".
Старшыня Савета Рэспублікі выказала словы падзякі праваахоўнікам за службу. "Вы робіце ўсё для таго, каб забяспечыць мір і спакой у нашай сталіцы і краіне. Я ведаю, як гэта няпроста. Нізкі паклон вам, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Мы ганарымся вамі. Я сёння хацела б падзякаваць сем'ям нашых супрацоўнікаў. Дзякуй вам вялікі. Я ведаю, як няпроста чакаць свайго мужа, бацьку з работы, са службы, думаючы аб тым, ці ўсё добра пройдзе. Я шчыра жадаю вам шчасця і дабрабыту, здароўя, а нашай мінскай міліцыі - толькі поспехаў і прафесійнага росту. Будзьце адданыя сваёй краіне, будзьце адданыя свайму народу, а мы дзякуем вам".

Спікер таксама зачытала віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі асабоваму складу і ветэранам з 80-годдзем з дня ўтварэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама.-0-
Фота Сяргея Шэлега