Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2024, 16:34

Качанава: сумесная дзейнасць Беларусі і Расіі па ўсіх напрамках - на даволі высокім узроўні

27 чэрвеня, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Сумесная дзейнасць Беларусі і Расіі па ўсіх напрамках - на даволі высокім узроўні, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пры наведванні Полацкага кадэцкага вучылішча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы гістарычнага Сцяга Полацкага кадэцкага корпуса, з адпаведным сертыфікатам, які пацвярджае факт рэстаўрацыі сцяга ва Усерасійскім мастацкім навукова-рэстаўрацыйным цэнтры імя акадэміка І.Э. Грабара.
"Хачу падзякаваць вам, Валянціна Іванаўна, паколькі вы нам дапамаглі вярнуць гэты сцяг. Хацела б акцэнтаваць увагу на тым, што сапраўды наша сумесная дзейнасць, Беларусі і Расіі, ва ўсіх адносінах, па ўсіх напрамках - на даволі высокім узроўні, - адзначыла Наталля Качанава. - Расійскія рэстаўратары ўнікальныя адрэстаўрыравалі і вярнулі гэты сцяг".

Кадэты тых гадоў давалі прысягу перад гэтым сцягам, падкрэсліла спікер. "Многія сталі вялікімі людзьмі, якія праславілі Расійскую імперыю, якіх мы і сёння шануем. Гэта нашы героі, наша агульная гісторыя. Гісторыя Беларусі і Расіі - агульная. У нас агульныя карані. І дзеці, якія вучацца і будуць вучыцца тут, вядома, будуць помніць і шанаваць гэту гісторыю", - сказала Наталля Качанава.
Паводле слоў спікера, сімвалічна, што менавіта напярэдадні 3 ліпеня - Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася гэта знакавая падзея. "Сцяг вярнуўся ў Кадэцкае вучылішча горада Полацка", - дадала Наталля Качанава.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі