ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2021, 14:04

Качанава: суботнік - чарговая магчымасць унесці свой уклад у добраўпарадкаванне краіны

Наталля Качанава
Наталля Качанава

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, работнікі сакратарыята і члены прэзідыума сумесна з кіраўніцтвам адміністрацыі, жыхарамі і работнікамі прадпрыемстіваў Маскоўскага раёна ў час рэспубліканскага суботніка заклалі алею на плошчы Багушэвіча ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння тут з'явілася 31 маладое дрэўца. У іх ліку яблыня ягадная, арэх маньчжурскі і чаромха віргінская.

"Традыцыйна ў нашай краіне праходзіць суботнік і традыцыйна мы ўсе разам прымаем удзел - высаджваем дрэвы, кусты, лес, для таго каб зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай, камфортнай, утульнай. Хоць яна ў нас такая і ёсць - выдатная. Кожны раз я думаю аб тым, што такая калектыўная работа аб'ядноўвае людзей. Ты іх бачыш абсалютна з іншага боку, чым у рабочай абстаноўцы, - радасных, вясёлых. Людзі працуюць з задавальненнем, і я думаю, што вось гэтыя дрэвы, якія мы сёння пасадзілі, прыжывуцца, будуць расці доўга і будуць радаваць жыхароў горада. А ў нас будуць добрыя ўспаміны пра гэта, - сказала Наталля Качанава. - У Год народнага адзінства я для сябе раблю чарговую выснову - мы павінны быць разам, а разам нам усё пад сілу. Захаваць прыгожую, утульную, камфортную краіну для нашых дзяцей, унукаў, для наступных пакаленняў. Мы робім гэта па патрабаванні сэрца, душы, каб унесці свой уклад у добраўпарадкаванне краіны".

Спікер падкрэсліла, што чысціня і парадак сталі брэндам Беларусі. "Кожны для сябе выбірае нейкі аб'ём работ - пасадзіць дрэва, дапамагчы ў рэканструкцыі або рамонце нейкага аб'екта. Сёння многія высаджваюць дрэвы. Прэзідэнт шмат разоў нам гаварыў аб тым, што трэба рабіць нашу краіну зялёнай. І, вядома, гэта справа рук нашых людзей. Нават вось гэты лес, які ёсць у нас. Гэта таксама шматгадовая традыцыя разам высаджваць лес і гэта дае вось такія вынікі. Калі наша краіна дагледжаная, зялёная, што можа быць лепш", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы таксама не ўпершыню прымае ўдзел у суботніку. "Чалавек па жыцці павінен зрабіць тры рэчы - мець сям'ю, пабудаваць дом і пасадзіць дрэва. Гэта значыць абазначыць сябе па жыцці. Дрэва - гэта аснова нашага жыцця. Вось уявіце, пройдзе 20-30 гадоў, можна прыйсці і паглядзець, што ты зрабіў. І добрая традыцыя, калі людзі сем'ямі прыходзяць і садзяць дрэвы. Потым прыводзяць сваіх унукаў. Уявіце, калі кожны год мы пасадзім па дзясятку дрэў, наколькі будзе зелянейшая наша планета. Таму гэта вельмі добрая традыцыя для жыцця і для будучыні", - сказаў сенатар.

"На мой погляд, абыякавым нельга быць наогул ва ўсіх адносінах. Тым больш калі праходзяць такія масавыя мерапрыемствы, у прыватнасці суботнікі, - дадаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка. - Мы ж усё гэта робім для сябе, добраўпарадкоўваем нашы вуліцы, гарады, пасёлкі. Кожны ўносіць свой пасільны ўклад. Я заўсёды марыў, каб не толькі на суботнікі, а ў прынцыпе раз на тыдзень усе дружна выходзілі, высаджвалі дрэвы і наводзілі парадак на тэрыторыі каля дома, пад'езда, на лесвічнай пляцоўцы. Нас практычна 10 млн, уяўляеце, калі ўсе дружна выйшлі б з маленькімі дзецьмі, якія таксама дапамагалі б, вучыліся. Такія мерапрыемствы - гэта далучэнне да агульнага. Гэта важна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі