Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 ліпеня 2024, 14:04

Качанава: самая галоўная каштоўнасць у народа - мець сваю зямлю, каб жыць і гадаваць дзяцей

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, члены Прэзідыума і работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі ўсклалі вянок і кветкі ў мемарыяльным комплексе "Масюкоўшчына", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час такі цяпер, геапалітычная абстаноўка, ідзе падзел свету, па сутнасці справы. І мы разумеем, што ў гэтай сітуацыі трэба быць як ніколі адзінымі і памятаць сваю гісторыю. Наша сіла ў адзінстве, - сказала Наталля Качанава. - Ведаеце, чым становішся старэйшым, тым больш разумееш значнасць таго, што было зроблена старэйшымі пакаленнямі, калі мільёны людзей загінулі, адстойваючы свабоду і незалежнасць нашай краіны. Разумееш, што ты павінен сёння зрабіць усё ад цябе залежнае, каб праўда была праўдай. Таму што, вядома, гісторыю хочуць перапісаць. Зноў паднімае галаву фашызм, і нас гэта не можа не турбаваць. Таму што фашызм - гэта страшна. Вайна - гэта страшна. І наша задача - жыць мірна, працаваць, кожнаму рабіць, як сказаў наш Прэзідэнт, на сваім месцы - усё адказна. Мы павінны добра разумець, што будучыня нашай краіны залежыць абсалютна ад кожнага з нас. І мы павінны быць разам, аб'яднаўшыся ў імкненні да міру і ўдасканалення".

Подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны цяжка пераацаніць. "Вайна - гэта страшна. Людзі ў пасляваенны час аднаўлялі з руін краіну. Не было нашай краіны практычна. Аднаўлялі сваю родную Беларусь, стваралі прадпрыемствы. Тытанічная праца была, будаўнікоў, усіх, хто імкнуўся хутчэй зрабіць усё магчымае, каб зажыць мірным жыццём. А потым - развал Савецкага Саюза. І сёння, калі мы адзначаем Дзень Незалежнасці, мы разумеем, як важна, каб наша краіна была суверэннай, незалежнай. Самая галоўная каштоўнасць у народа - мець сваю зямлю, на якой можна жыць, гадаваць дзяцей і рабіць усё для таго, каб ствараць даброты для свайго народа", - адзначыла спікер.

"Мы павінны жыць, захоўваючы памяць, не здраджваючы тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Гэта самае галоўнае. Здрадніцтва - гэта страшна, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Мы павінны зрабіць усё для таго, каб нашы дзеці, нашы ўнукі, пакаленні, якія ідуць за намі, - жылі ў такой цудоўнай краіне, у якой сёння жывём мы".

Мемарыял размешчаны пасярод невялікага сасновага парку. Да гранітнага манумента вядуць прыступкі, у памяць аб загінулых гарыць Вечны агонь. На тэрыторыі мемарыяла размешчаны брацкія магілы, кожная з якіх абазначана мармуровай чорнай плітой. Пасярод парку ўстаноўлена белая ратонда, дзе пад шклом ляжыць Кніга Памяці, у якую занесены прозвішчы амаль 10 тыс. былых вязняў "Шталага-352". Але імёны больш як 70 тыс. загінулых у канцлагеры да гэтага часу застаюцца невядомымі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі