Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Качанава: рэканструкцыю аб'ектаў Жыровіцкага манастыра неабходна завяршыць у I квартале 2020 года

Грамадства 18.07.2019 | 16:00
Наталля Качанава
Наталля Качанава

18 ліпеня, Слонім /Кар. БЕЛТА/. Работы па рэканструкцыі званіцы і брацкага корпуса Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра павінны быць завершаны да канца сакавіка 2020 года, адзначыла сёння ў час наведвання манастыра кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У маі 2020 года будуць адзначацца 550-годдзе з часу з'яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзе заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

"Манастыр - значная праваслаўная святыня. Юбілейныя даты не застануцца без увагі. Святочныя мерапрыемствы прыцягнуць вялікую колькасць гасцей. Важна правесці свята на самым высокім узроўні. Падрыхтоўка да яго ўжо стартавала. У бліжэйшы час будзе створаны арганізацыйны камітэт, будзе прапрацавана канцэпцыя свята", - паведаміла Наталля Качанава.

У час наведвання манастыра кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта азнаёмілася з ходам работ па рэканструкцыі аб'ектаў. Раней, у прыватнасці, быў уведзены ў эксплуатацыю будынак трапезных з гасцініцай для паломнікаў.

У хуткім часе пачнуцца работы па рэканструкцыі брацкага корпуса. Яна прадугледжвае абнаўленне фасада, даху, замену вокнаў і дзвярэй, іншыя рамонтныя работы. Праект ужо гатовы і праходзіць экспертызу. Таксама вядуцца праектныя пошукі па рэстаўрацыі званіцы манастыра.

"Важна завяршыць гэтыя работы да канца сакавіка 2020 года, каб да святочных мерапрыемстваў аб'екты былі ў абноўленым выглядзе. Пры гэтым асаблівую ўвагу варта ўдзяліць якасці: памылак, пралікаў на аб'ектах такога ўзроўню быць не можа", - адзначыла Наталля Качанава. Яна таксама звярнула ўвагу на неабходнасць дакладнага і ўзважанага падыходу да добраўпарадкавання аграгарадка Жыровічы.

План падрыхтоўкі да свята прадугледжвае рэканструкцыю, рамонт і ўвод у эксплуатацыю каля 30 аб'ектаў. У тым ліку будзе абноўлена цэнтральная плошча аграгарадка. Запланавана цеплавая рэабілітацыя, рамонт фасадаў, абнаўленне даху Дома культуры, навучальных будынкаў і інтэрната аграрна-тэхнічнага каледжа. Вядзецца капітальны і бягучы рамонт жылля, прадаўжаецца абнаўленне ліній сувязі, газа-, вода- і электразабеспячэння, ідзе замена дарожнага пакрыцця ў аграгарадку і на пад'ездзе да яго. Усе гэтыя работы, падкрэсліла Наталля Качанава, таксама неабходна завяршыць у кароткія тэрміны, але не на шкоду якасці.

Жыровіцкі абраз Божай Маці - адна з найбольш шануемых святынь Беларусі. Абраз знаходзіцца ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. Святыня шануецца праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворная і ўваходзіць у лік ста самых значных і шануемых праваслаўных абразоў свету.

Цудадзейнае з'яўленне абраза ў 1470 годзе і цудатварэнні, што пачаліся ад яго, зрабілі Жыровічы месцам паломніцтва. Цудатворны абраз прыцягваў да сябе людзей з навакольных вёсак і далёкіх краёў. І па веры сваёй яны атрымлівалі вылячэнне ад цяжкіх хвароб і дапамогу ў складаных жыццёвых абставінах. Цяпер, як і сотні гадоў таму, да сцен Жыровіцкага манастыра пакланіцца святыні ідуць вернікі не толькі з Беларусі, але і Украіны, Расіі, краін Балтыі і Польшчы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.