3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў інтэрв'ю журналістам Першага інфармацыйнага тэлеканала расказала, чым важна дысцыпліна і ці дасць эфект падпісаная 2 красавіка кіраўніком дзяржавы Дырэктыва аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны, паведамляе БЕЛТА.
"Тое, што гэта дырэктыва дасць вынік, у мяне няма сумненняў. Перш за ўсё гэта ўзгадненне тых дакументаў, якія часам гадамі ходзяць па дзяржаўных органах і не ўзгадняюцца своечасова. Гэта зацягвае прыняцце пэўных рашэнняў. Таму, мне здаецца, вось у гэтай частцы гэта абсалютна правільна, - сказала Наталля Качанава. - Што датычыцца выканальніцкай дысцыпліны, наогул дысцыпліны ў цэлым, вядома, гэта вельмі важна. На гэта трэба звяртаць асаблівую ўвагу. Мне бачыцца, што ад гэтага залежыць эфектыўная работа кожнага - і дзяржаўнага органа, і любога прадпрыемства і арганізацыі".
"Калі параўноўваць з іншымі краінамі, мне здаецца, мы даволі нядрэнна працуем. Але ёсць пытанні, якія патрабуюць больш аператыўнага рашэння. Часам яны сапраўды неправамерна зацягваюцца. Такое ёсць. Але ўсё залежыць ад спецыяліста і кіраўніка, якія займаюцца вырашэннем гэтых пытанняў. На мой погляд, у нашай краіне нявырашаных пытанняў няма", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.-0-