Наталля Качанава. Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай накіравалася ў Рэспубліку Узбекістан з афіцыйным візітам, у час якога адбудзецца Другі ўзбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
У форуме прыме ўдзел беларуская дэлегацыя, асноўная частка якой - жанчыны-прадпрымальнікі.
У першы дзень пройдуць шэсць тэматычных секцый, зыходзячы з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана - машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, сельская гаспадарка, хімія і дрэваапрацоўка, медыцынскія і адукацыйныя паслугі, турызм. Асноўная мэта секцыйных пасяджэнняў - прадэманстраваць наш эканамічны патэнцыял, зацікавіць ва ўстанаўленні новых кантактаў.
У другі дзень форуму адбудзецца пленарнае пасяджэнне. Прадугледжваецца таксама арганізацыя выстаўкі прадукцыі беларускай вытворчасці. У экспазіцыі прымуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў і арганізацый.
У рамках форуму плануецца падпісанне камерцыйных кантрактаў і дакументаў аб супрацоўніцтве. У Савеце Рэспублікі нагадалі аб выніках Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму: падпісана 14 мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, уключаючы пагадненне аб стварэнні сумеснай гарбарна-абутковай вытворчасці, заключана 15 кантрактаў на больш як Br90 млн, або 350 млрд узбекскіх сумаў.-0-