Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2022, 09:55

Качанава праводзіць сустрэчу з грамадзянамі па абмеркаванні праекта Канстытуцыі

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадская прыёмная пры Савеце Рэспублікі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прадаўжае работу. Сёння сустрэчу з грамадзянамі па абмеркаванні праекта Канстытуцыі праводзіць старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча спікера з грамадзянамі прадоўжыцца да 12.00. Прыём праводзіцца асабіста. З 12.00 да 17.00 сустрэчу з грамадзянамі правядзе старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі, член Канстытуцыйнай камісіі Сяргей Сівец.

Члены Савета Рэспублікі гатовы асабіста выслухаць усіх, у каго ёсць прапановы па праекце Асноўнага закона, і адказаць на іншыя пытанні, якія хвалююць грамадзян, кожныя панядзелак, сераду і пятніцу з 11.00 да 17.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 47.

У сувязі з вялікай колькасцю жадаючых звярнуцца да членаў Савета Рэспублікі сустрэчы з грамадзянамі будуць праводзіцца па папярэднім запісе. Запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (017) 321-22-98, 327-46-74, 327-46-76.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі