Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 верасня 2021, 09:00

Качанава правяла селектарную нараду па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава правяла селектарную нараду па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Такія нарады праводзяцца штодзённа. Пытанне знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава абмеркавала з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя, медустаноў абласцей і Мінска бягучую сітуацыю з захваральнасцю на COVID-19, функцыянаванне гэтых устаноў. Таксама тэмамі нарады сталі меры эпідэміялагічнага рэагавання і выбудоўванне работы, у тым ліку з насельніцтвам.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што на сённяшні дзень перапрафілявана дастаткова бальніц для таго, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19. Паводле яго слоў, чарговую хвалю ў Беларусі чакаюць у кастрычніку, аднак наяўнасць складаных пацыентаў сведчыць аб тым, што расслабляцца нельга. "Сусветная практыка вакцынацыі дае магчымасць значна зменшыць колькасць захварэлых, асабліва з цяжкім ходам хваробы", - падкрэсліў Дзмітрый Піневіч.

Практыка мінулай хвалі паказала, што ў краіне ёсць магчымасць пакуль што не закрываць поўнасцю ўсе бальніцы. У прыватнасці, у цяперашні эпідэмічны ўздым прынята рашэнне пакінуць частку аддзяленняў і клінік для аказання планавай, высокатэхналагічнай і спецыялізаванай дапамогі.

Падводзячы вынікі нарады, Наталля Качанава паставіла задачу падрыхтаваць больш шырокі аналіз па катэгорыях прышчэпленых грамадзян і па захваральнасці на COVID-19 у гэтых катэгорый. Таксама старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу нагадала, што масачны рэжым ніхто не адмяняў. А значыць, неабходна правяраць, як людзі носяць маскі ў магазінах, транспарце, установах і іншых месцах. "Кіраўніцтву сталіцы і ўсіх абласцей неабходна трымаць на пастаянным кантролі пытанні эпідэміялагічнага дабрабыту", - падкрэсліла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі