Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 09:00

Качанава правяла рабочую нараду з медыцынскімі работнікамі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла рабочую нараду з медыцынскімі работнікамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У ходзе чарговай нарады па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, традыцыйна прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, устаноў аховы здароўя Мінска.

Характарызуючы бягучую эпідэміялагічную сітуацыю, спецыялісты адзначылі пэўны рост вострых рэспіраторных захворванняў і адпаведна COVID-19. Дэталёва прааналізаваны прымаемыя і плануемыя меры па лячэнні і прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Асобная ўвага ўдзелена пытанням абследавання экспрэс-тэстамі дома і тактыцы лячэння бессімптомных пацыентаў.

Канстатуецца, што сітуацыя ў цэлым кіруемая і знаходзіцца на кантролі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі