Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 красавіка 2020, 14:15

Качанава правяла перагаворы з кіраўніцтвам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па даручэнні Прэзідэнта сёння правяла перагаворы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Хансам Клюге і пацвердзіла запрашэнне спецыялістам арганізацыі наведаць Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Шырокі спектр пытанняў - ад узаемадзеяння нашай краіны і СААЗ у цэлым да арганізацыі гэтага візіту - абмяркоўваліся ў фармаце відэаканферэнцыі. Наталля Качанава праінфармавала кіраўніцтва рэгіянальнага бюро СААЗ аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, мерах, якія прымаюцца па барацьбе з каранавірусам. Яна таксама падзякавала СААЗ за цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю.

"Мы бачым сёння мноства розных інфармацыйных укідаў і фэйкаў адносна тых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нас у краіне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка папрасіў перадаць вам запрашэнне для таго, каб даць рэальную ацэнку той сітуацыі, якая ў нас складваецца, рабоце нашай сістэмы аховы здароўя", - адзначыла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што Беларусь, безумоўна, робіць усё, каб мінімізаваць наступствы распаўсюджвання віруса. "Як падкрэслівае кіраўнік дзяржавы, галоўнае для нас - гэта людзі. Мы нічога не ўтойваем. Робіцца ўсё, каб страты былі найменшымі для народа і краіны", - сказала яна.

У сваю чаргу Ханс Клюге падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за запрашэнне. "Вельмі важна, што кіраўнік краіны настолькі ўключаны ў гэта пытанне, мне прыемна аб гэтым даведацца, - сказаў ён. - Раней я звяртаўся з пісьмом у Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у якім падкрэсліў правільныя захады, што робіць беларускі ўрад. Цяпер такі момант, калі мы павінны мабілізаваць грамадства, каб пераадолець існуючую сітуацыю". Акрамя таго, Ханс Клюге паведаміў аб намеры абмеркаваць з кіраўніцтвам СААЗ пытанне накіравання экспертаў і яго асабістага візіту ў Беларусь.

Работу Беларусі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі СААЗ чарговы раз пацвердзіў у размове і краінавы прадстаўнік арганізацыі ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі