Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2020, 17:25

Качанава правяла нараду з кіраўнікамі ўстаноў аховы здароўя Мінска

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйная рабочая сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі ўстаноў аховы здароўя Мінска прайшла сёння ў БелМАПА, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе Наталля Качанава адзначыла, што Мінск актыўна рыхтуецца да пачатку эпідэмічнага сезона, і сёння пастаўлена задача прааналізаваць, ці ўсё гатова ў бальніцах, паліклініках і тых РНПЦ, якія знаходзяцца на тэрыторыі сталіцы.

"Звычайна мы праводзім такія нарады ў рэжыме відэаканферэнцыі. Пачынаючы ўжо з красавіка мы вельмі эфектыўна з вамі працавалі, дасягнуўшы пэўных вынікаў у барацьбе з COVID-19", - сказала Наталля Качанава.

З улікам пачатку эпідсезона сёння было вырашана правесці нараду ў афлайн-рэжыме. "Па прычыне сезоннасці людзі пачынаюць хварэць на розныя інфекцыйныя захворванні. У тым ліку мы бачым, што ёсць пэўны рост па COVID-19. Сёння нам неабходна абмеркаваць існуючую сітуацыю па захваральнасці на COVID-19 у Мінску, а таксама арганізацыйныя пытанні, якія датычацца сістэмы аховы здароўя сталіцы", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Як дадалі ў прэс-службе міністэрстве, на сённяшні дзень у арганізацыях аховы здароўя краіны ёсць у наяўнасці 6 млн медыцынскіх масак, 1,1 млн рэспіратараў, 542,8 тыс. касцюмаў для персаналу, 92,3 тыс. процічумных касцюмаў, 15,8 млн пар пальчатак, 206,6 тыс. ахоўных ачкоў. Створаны запас сродкаў індывідуальнай аховы дае магчымасць забяспечыць бесперапынны рэжым работы арганізацый аховы здароўя на працягу больш як 30 дзён. Такія ж аб'ёмы сродкаў аховы плануецца мець у наяўнасці на працягу ўсяго эпідсезона.

У сістэмах "Фармацыя" і "Белмедтэхніка" створаны дадатковыя запасы масак - 27,5 млн для задавальнення магчымага павелічэння попыту на гэту прадукцыю ў насельніцтва і арганізацый аховы здароўя. Арганізацыі аховы здароўя забяспечаны дыхальнай апаратурай у поўным аб'ёме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі