Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2019, 19:06

Качанава прадставіла супрацоўнікам Адміністрацыі Прэзідэнта новага кіраўніка

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прадставіла супрацоўнікам Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі новага кіраўніка Ігара Сергяенку і яго намесніка Вольгу Чупрыс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Указы аб іх назначэнні сёння былі падпісаны кіраўніком дзяржавы, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Наталля Качанава пажадала новым кіраўнікам мэтанакіраванасці і поспехаў у рэалізацыі пастаўленых задач. "Гэта работа сапраўды няпростая, але затое цікавая", - адзначыла яна.

Экс-кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прызналася, што тры гады працы на гэтай пасадзе праляцелі для яе вельмі хутка і сёння ёй цяжка расставацца з калектывам. "Я шчыра ўдзячна ўсім за работу, за навуку, - падзякавала яна былым падначаленым. - Год будзе вельмі няпросты, асабліва для Адміністрацыі Прэзідэнта. Я проста ўпэўнена: вы не зможаце нікога падвесці".

Ігар Сергяенка ў сваю чаргу падзяліўся, што на сённяшнюю сустрэчу прыйшоў з некаторым хваляваннем, аднак цёплая і дружалюбная атмасфера ў калектыве хутка зняла ўсякае напружанне. "Так склалася, што 30 гадоў свядомага жыцця я служыў у органах дзяржаўнай бяспекі на розных пасадах і ў розных рэгіёнах. Назначэнне на такую высокую пасаду для мяне было вельмі нечаканым", - заявіў ён.

Як паведамлялася, 5 снежня Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне назначыць першага намесніка старшыні КДБ Ігара Сергяенку кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта. "Я спыніўся на вашай кандыдатуры. Шмат было абмеркаванняў, размоў. Што мяне схіліла больш за ўсё - ваша работа ў Камітэце дзяржбяспекі была звязана з праблемамі, якімі прыярытэтна займаецца Адміністрацыя. Гэта кадры, іх чыстата, палітычныя, сацыяльна-палітычныя пытанні. Вы вельмі добра гэтым валодаеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Назначаючы прарэктара БДУ па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Вольгу Чупрыс намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў яе як чалавека адукаванага, дасведчанага, маючага вопыт канстытуцыйнай работы. "Нам вельмі цяпер патрэбны (і гэта запатрабавана жыццём) чалавек ад навукі, які ўмее данесці да людзей мовай юрыдычнай, а часам і простай, складаныя юрыдычныя паняцці і нормы, умее размаўляць у любой аўдыторыі", - адзначыў ён.

Наталля Качанава і Валерый Міцкевіч, якія працавалі раней на гэтых пасадах, зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Наталля Качанава была назначана Прэзідэнтам членам Савета Рэспублікі сёмага склікання, сёння яе выбралі старшынёй верхняй палаты парламента. Валерый Міцкевіч стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і быў выбраны віцэ-спікерам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі