Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2019, 09:00

Качанава прадставіла апарату Мінгарвыканкама новага памочніка Прэзідэнта

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава лічыць важным узмацніць эфектыўнасць работы эканомікі сталіцы, што залежыць непасрэдна ад дасведчаных кіраўніцкіх кадраў. Аб гэтым яна заявіла на прадстаўленні назначанага 12 лютага памочніка Прэзідэнта - інспектара па горадзе Мінску Віталя Прымы ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Назначаны два памочнікі Прэзідэнта - інспектары па Мінску і Брэсцкай вобласціНазначаны два памочнікі Прэзідэнта - інспектары па Мінску і Брэсцкай вобласці
Віталь Прыма назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам на горадзе Мінску. Анатоль Маркевіч назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Брэсцкай вобласці.

"Віталь Прыма - вопытны кіраўнік, які глыбока ведае праблемы прамысловасці. Гэта важна для Мінска, у якім шэраг прадпрыемстваў з'яўляюцца горадаўтваральнымі. Думаю, яго прафесійныя якасці дадуць яму магчымасць эфектыўна працаваць на гэтай пасадзе, - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - У Мінску пытанне нумар адзін - развіццё эканомікі. Будзе паспяхова працаваць яна - будзе магчымасць вырашаць сацыяльныя задачы".

Для памочніка Прэзідэнта адна з першарадных задач - ацэнка работы кадраў на месцах, і яна павінна быць аб'ектыўнай, адзначыла Наталля Качанава.

Таксама яна нагадала аб ключавых задачах для ўсіх кіраўнікоў на бліжэйшы час. "Для нас гэты і наступны гады асаблівыя. Падрыхтоўка электаральнай кампаніі, II Еўрапейскія гульні, іншыя спартыўныя падзеі і мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі. Патрабуецца канцэнтрацыя сіл, каб правесці ўсё на дастойным узроўні", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Асобна яна звярнула ўвагу на выкананне службовых абавязкаў кіраўнікамі. Гэта і работа ЖКГ, і навядзенне парадку, азеляненне, эстэтызацыя гарадскога асяроддзя, падсветка. Расстаўлены акцэнты па будаўніцтве, ахове здароўя, адукацыі, спорце, рабоце са зваротамі грамадзян, не здымаюцца задачы па забеспячэнні занятасці і недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн. "Гэта год вельмі строгай дысцыпліны. Кожны павінен максімальна адказна ставіцца да даручэнняў і сваіх непасрэдных абавязкаў", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Віталь Прыма ў сваю чаргу адзначыў: "У мяне ёсць свае перакананні, заснаваныя на вопыце работы. Цаню ў людзях прыстойнасць, аб'ектыўнасць і нацэленасць на рэзультат. Лічу, што невыканальных даручэнняў не існуе. Неабходна проста шукаць кампрамісы, як дасягнуць рэзультату. Таму я адкрыты да дыялогу". Ён падзяліўся планамі ў бліжэйшы час наведаць адміністрацыі ўсіх раёнаў горада, буйныя прамысловыя прадпрыемствы, асабліва праблемныя, аб'екты сацыяльнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі