Наталля Качанава. Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шоу і ўзрушэнні ў час выбарчых працэсаў ні да чаго добрага не прыводзяць. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.
"Шоу і ўзрушэнні ні да чаго добрага не прыводзяць. Гэта бяда, гэта трагедыя. І калі прыцягваць увагу да выбарчых працэсаў такім шляхам, то гэта шлях у нікуды. Наадварот, тады, калі гэта праходзіць мірна, спакойна, зладжана, сведчыць аб тым, што грамадства разумее, якая адказнасць ляжыць на кожным з нас за будучыню краіны", - падкрэсліла Наталля Качанава.
Як паведамлялася, на тыдні ў час сустрэч з даверанымі асобамі і кіраўнікамі рэгіёнаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб неабходнасці правесці выбары як свята і ў адпаведнасці з законам, але не ў выглядзе "амерыканскага шоу", дзе даходзіць і да страляніны.
Карыстаючыся выпадкам, журналісты таксама пацікавіліся ў кіраўнікоў рэгіёнаў планамі на наступны год і іх поглядам на цяперашняе развіццё.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік адзначыў прафіцыт бюджэту ў рэгіёне і добрыя лічбы росту. "Тут галоўнае не расслабіцца. Не палічыць, што ўсе негатыўныя наступствы санкцыйнага націску пераадолены ўжо", - падкрэсліў ён.
У сваю чаргу старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын упэўнены, што ў сучасным свеце спакойных гадоў сапраўды не будзе: "Ужо ў якім фармаце, як гэта будзе, якія нам сюрпрызы, якіх "чорных лебедзяў" нам рыхтуе жыццё, гэта ўжо цяжка прадугадаць. Трэба старацца быць гатовым да любых сітуацый і ўмець на іх своечасова і правільна рэагаваць".-0-