16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну займае асаблівае месца ў нашым жыцці, адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў прывітанні ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям міжнароднай міжпартыйнай канферэнцыі "Ідэалогія адзінства як аснова Вялікай Перамогі: вопыт мінулага і імператывы сучаснасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прывітанне спікера зачытаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец.

"Памяць пра Вялікую Айчынную вайну займае асаблівае месца ў нашым жыцці. Захоўваючы яе, мы аддаём даніну павагі тым, хто змагаўся за нашу будучыню, і ўмацоўваем агульнае імкненне жыць у міры і згодзе. Перамога, заваяваная неверагоднымі намаганнямі, мужнасцю і самаадданасцю савецкіх грамадзян, стала магчымай не толькі дзякуючы ваеннай стратэгіі, але і глыбокаму ўсведамленню агульнага абавязку перад Радзімай. І мы разумеем - ідэалогія адзінства не была выпадковасцю. Яна - у аснове ўзаемападтрымкі і патрыятызму. Калі вораг бясчынстваваў на нашай зямлі, спальваў тысячы вёсак, знішчаў мільёны людзей, не ўзнікала пытанне - а ці змагацца? Адказ быў відавочны: што б там ні было трэба абараняць сваю сям'ю, Айчыну і будучыню", - адзначыла Наталля Качанава.
Менавіта таму так важна захаваць памяць пра тыя падзеі, як мага больш гаварыць пра іх праўду - з высокіх трыбун і ў штодзённых размовах з простымі людзьмі, увекавечыць яе ў кнігах, карцінах, кінастужках, падкрэсліла спікер. "Мы маем права і абавязаны адкрыта абмяркоўваць нашу гісторыю, дзяліцца яе ўрокамі з моладдзю і разумець гераізм тых, дзякуючы каму мы вось ужо 80 гадоў жывём у міры", - гаворыцца ў прывітанні.
"Сённяшні форум - гэта магчымасць не толькі глыбей асэнсаваць вынікі той страшнай вайны, але і данесці да кожнага, што значыць быць патрыётам, як важна заставацца вернымі спрадвечным традыцыям і каштоўнасцям, заснаваным на вопыце і мудрасці нашых продкаў. Няхай гэта значная канферэнцыя ўсяляк спрыяе яднанню грамадзянскай супольнасці вакол вечных ідэалаў, якія вытрымалі ўсе выпрабаванні і аб'ядноўваюць пакаленні ў імя свабоды, працвітання і незалежнасці", - дадала Наталля Качанава.
У рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларуская партыя "Белая Русь" праводзіць міжнародную міжпартыйную канферэнцыю на тэму "Ідэалогія адзінства як аснова Вялікай Перамогі: вопыт мінулага і імператывы сучаснасці". Праграма канферэнцыі прадугледжвае работу трох секцый: "Адзінства гістарычнага лёсу народаў Беларусі і Расіі: роля і значэнне ва ўмовах сучаснасці", "Духоўныя асновы адзінства: роля традыцыйных рэлігій і свецкай культуры ў набліжэнні Вялікай Перамогі", "Эскалацыя неанацысцкай ідэалогіі ў свеце: прычыны, пагрозы, напрамкі процідзеяння".
У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, беларуская навуковая і экспертная супольнасць, дэлегацыі вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі рэлігійных канфесій, дыпламатычны корпус у Рэспубліцы Беларусь, партыйныя дэлегацыі дружалюбных краін. Агульная колькасць удзельнікаў канферэнцыі - 492 чалавекі.-0-