ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 18:16

Качанава падзякавала БПЦ за актыўную работу над праектам Канстытуцыі

Наталля Качанава
Наталля Качанава

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская праваслаўная царква актыўна ўключылася ў работу па праекце Канстытуцыі, удзячна духавенству за гэта, сказала сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская праваслаўная царква ўносіць каштоўныя прапановы ў праект Канстытуцыі. Удзячна, што духавенства актыўна ўключылася ў работу. Вы шмат працуеце з людзьмі, вашы веды і разуменне таго, што адбываецца ў грамадстве, каштоўныя. У цэлым праваслаўнай царкве хочацца падзякаваць за сумесную работу па вырашэнні праблем п'янства, наркаманіі, брыдкай гаворкі. Сітуацыя па іх у краіне не крытычная, але яны хвалююць грамадзян. Нам дзякуюць на дыялогавых пляцоўках, прамых лініях за работу па гэтых напрамках", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, за час работы грамадскай прыёмнай Савета Рэспублікі туды паступіла больш за 5 тыс. прапаноў ад грамадзян і ініцыятыўных груп. "Улічыць інтарэсы кожнага не проста, але ў Канстытуцыі кожны павінен знайсці тое, што яго цікавіць", - падкрэсліла яна.

Паводле слоў свяшчэнніка, старшыні сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы Ігара Васько, духавенства выпрацавала каля 10 прапаноў для замацавання іх у Канстытуцыі. "Усе былі распрацаваны на аснове зваротаў і пажаданняў грамадзян, пастараліся адлюстраваць тыя моманты, якія іх непакояць. Абарона сямейных каштоўнасцей праходзіць чырвонай лініяй, таксама акцэнт зроблены на культуру і традыцыі народа, сфарміраваныя сотнямі гадоў, гістарычную пераемнасць", - сказаў Ігар Васько.

Духавенства таксама прапануе ўнесці ў будучую Канстытуцыю артыкул аб абароне жыцця чалавека з моманту яго зачацця, дадаць пункт, у якім будзе сказана, што беларускі народ усведамляе адказнасць перад Богам, а таксама аб абароне ад дэструктыўных праяў інфармацыйных тэхналогій. Былі агучаны і іншыя прапановы.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных епархій, сінадальных аддзелаў і камісій Беларускай праваслаўнай царквы. Наталля Качанава падрабязна расказала прысутным аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, а таксама выслухала прапановы прадстаўнікоў БПЦ і зафіксавала іх для далейшага абмеркавання ў рабочай групе і з Канстытуцыйнай камісіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі