Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2021, 18:32

Качанава наведала вытворчыя пляцоўкі ААТ "Гарызонт"

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала сёння ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўная мэта паездкі - вывучэнне перспектыў развіцця холдынгам "Гарызонт" тэрыторыі ў межах вул.Куйбышава - пр.Машэрава - вул.Чырвоная - вул.Кісялёва, у тым ліку пытанняў магчымага функцыянальнага напаўнення незадзейнічаных будынкаў і збудаванняў, а таксама іх рэканструкцыі. Такое даручэнне было дадзена 5 студзеня Прэзідэнтам пры наведванні холдынга.

"Стаіць задача эфектыўнага выкарыстання кожнага метра тэрыторыі холдынга пад размяшчэнне новых вытворчасцей, каб людзі былі забяспечаны работай і гэтыя вытворчасці прыносілі карысць дзяржаве. Вывучаецца магчымасць размяшчэння тут навукова-даследчых аб'ектаў, адукацыйнага цэнтра, развіцця вытворчасцей, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, пашырэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Гэта тэрыторыя павінна выкарыстоўвацца з карысцю для дзяржавы і жыхароў краіны", - адзначыла Наталля Качанава. Да гэтай работы будуць актыўна прыцягнуты Міністэрства прамысловасці, гарадскія ўлады, а таксама патэнцыял навуковай супольнасці - ДКНТ і Нацыянальная акадэмія навук.

"Прадукцыя, якую сёння вырабляе холдынг "Гарызонт", павінна быць увязана ў эканоміку і актыўна выкарыстоўвацца ў адукацыйнай сферы, медыцынскай галіне краіны. Часу ў нас няшмат, таму рашэнне па гэтым пытанні павінна быць прынята ў бліжэйшы час", - падкрэсліла ўпаўнаважаная па горадзе Мінску.

Дырэктар кампаніі ЗАТ "Гарызонт-Белінвест-Дэвелапер" Іна Кавалёва дадала, што на гэты момант распрацавана канцэпцыя рэканструкцыі вытворчага квартала "Гарызонт". "Цяпер яна вынесена на абмеркаванне, каб недзе адкарэкціраваць і пачаць ужо непасрэдную рэалізацыю праекта, - расказала яна. - Першапачаткова тут была тэлевізійная вытворчасць завода "Гарызонт". У далейшым завод перанеслі на вуліцу Соф'і Кавалеўскай і сталі рыхтаваць пляцоўку для рэалізацыі праекта. Гэта цэнтр горада, і неабходна зрабіць найбольш эфектыўныя ўкладанні ў гэта месца". Іна Кавалёва падкрэсліла, што ўпор будзе зроблены на вытворчасць, разлічаную на інтэлектуальную працу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі