18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Кітаем устанавіліся добрыя, дружалюбныя адносіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Чжан Вэньчуанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паміж нашымі краінамі ўстанавіліся вельмі добрыя, дружалюбныя адносіны і мы шчыра ганарымся і даражым дружбай з Вялікім Кітаем. Для нас гэта вельмі каштоўна. Вядома, у многім гэта дзякуючы тым адносінам, якія склаліся паміж лідарамі нашых краін - Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Сёння мы гаворым пра ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. І гэта выдатна, - адзначыла Наталля Качанава. - Мы з вялікай радасцю адзначаем, наколькі высокія палітычныя адносіны паміж нашымі краінамі. Калі ў жніўні праходзіў візіт прэм'ера Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цяна ў нашу краіну, Аляксандр Рыгоравіч паставіў такую задачу, што нам трэба цяпер наша эканамічнае супрацоўніцтва вывесці на ўзровень палітычнага супрацоўніцтва. Сапраўды, гэта задача для нас вельмі важная".
Добрая дынаміка адзначаецца ва ўзаемным гандлі. "Мы шчыра рады таму, што сёння тавараабарот паміж нашымі краінамі вырас практычна да $8,5 млрд. Разам з тым, вядома, мы павінны яшчэ вельмі актыўна працаваць па ўсіх гэтых напрамках. І мы як парламентарыі будзем рабіць усё для таго, каб наша супрацоўніцтва абсалютна па ўсіх напрамках больш эфектыўна развівалася паміж нашымі краінамі", - падкрэсліла спікер.-0-