24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і члены Прэзідыума Савета Рэспублікі 24 снежня сустрэліся з членамі савета старэйшын пры Савеце Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дарагія сябры, такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі напярэдадні Новага года. Хачу вам падзякаваць за тое, што тыя дамоўленасці, якія мы абмяркоўваем, рэалізуюцца, - сказала Наталля Качанава. - Можна сказаць, што 2024-ы быў для Савета Рэспублікі асаблівым: мы ўпершыню правялі выбары ў адзіны дзень галасавання, і гэта форма паказала сваю рэзультатыўнасць. Пачаў работу новы склад Савета Рэспублікі, у які ўвайшлі дастойныя людзі з добрым прафесійным вопытам і беражлівым стаўленнем да краіны. Гэта сапраўдныя патрыёты. І мы разам, у тым ліку і з дзяржаўнымі органамі, вырашаем вельмі важныя і патрэбныя задачы, якія перад намі ставіць Прэзідэнт і якія вызначаны Усебеларускім народным сходам".
Спікер падкрэсліла, што за 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва наша краіна прайшла шмат этапаў станаўлення і развіцця. "Нам нічога з неба не падала, гэта вельмі цяжкая праца ўсіх пакаленняў, якія па крупінках закладвалі добрыя традыцыі Беларусі, а самае галоўнае - прымнажалі эканамічную моц і ўмацоўвалі палітычную ролю нашай краіны на міжнароднай арэне. З намі лічацца, нашага Прэзідэнта паважаюць. Нягледзячы на санкцыйны націск, сёння мы не знаходзімся ні ў якой ізаляцыі. Нашы сенатары часта выязджаюць за рубеж для таго, каб даносіць праўду аб нашай краіне", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
Наталля Качанава дадала, што члены Савета Рэспублікі ў гэтым годзе ўдзельнічалі ў Саміце будучыні ў Нью-Ёрку, у пасяджэнні сесіі Асамблеі МПС у Жэневе, у назіранні за выбарамі ва Узбекістане, у Азербайджане, былі з афіцыйным візітам у Кітаі.
Савет старэйшын створаны ў мэтах выкарыстання і ўліку практычнага вопыту членаў Савета Рэспублікі папярэдніх скліканняў у галіне заканадаўчага забеспячэння, фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама іх пазіцый адносна актуальных праблем жыццядзейнасці краіны і грамадства.-0-