Наталля Качанава, Ігар Сергяенка і Вадзім Іпатаў
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя рэгіёны будуць тады, калі людзі будуць мець магчымасць пабудаваць там жыллё, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спікер нагадала, напярэдадні на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі разгледжаны важнейшы блок прагнозных дакументаў на 2025 год: праекты ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб важнейшых паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2025 год" і "Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2025 год", праекты законаў "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год" і "Аб змяненні законаў" (карэкціроўкі ў Падатковы кодэкс і інш.). Для разгляду пытанняў было запрошана шырокае кола экспертаў, якія прадстаўляюць эканамічны блок краіны.
"Я вас вельмі папрашу: паглядзіце ўважліва на давядзенне заданняў абласцям па будаўніцтве жылля і гораду Мінску. Мы павінны пайсці па тым шляху, які быў узгоднены і Прэзідэнтам нашай краіны, і вызначаны VI Усебеларускім народным сходам - моцныя рэгіёны. Моцныя рэгіёны будуць тады, калі мы будзем будаваць жыллё, калі людзі будуць мець магчымасць яго там пабудаваць і тады яны там застануцца. Таму што ўся справа ў людзях, у тым ліку, - сказала Наталля Качанава. - Таму давайце паглядзім на заданне, якое даводзіцца гораду Мінску па будаўніцтве жылля больш дэталёва. Таму што сцягнуць усіх людзей у горад Мінск будзе няправільна, гэтага рабіць не трэба. Таму трэба будаваць жыллё ва ўсіх рэгіёнах краіны. Ёсць заданне: "Адзін раён - адзін праект" - давайце пад гэта будзем будаваць там жыллё. Арэнднае жыллё. Гэта першае пытанне, што датычыцца горада Мінска".
Другое пытанне - будаўніцтва індывідуальнага жылля, адзначыла спікер. "Я лічу, што індывідуальнага жылля людзі павінны будаваць больш. У многіх вялікіх гарадах даволі шмат жадаючых, якія хочуць пабудаваць індывідуальнае жыллё. Але мы з вамі цудоўна разумеем, для гэтага патрэбна інфраструктура. Таму давайце яшчэ раз паглядзім на гэта. Гэта правільны падыход. У нас сёння зямлі дастаткова", - падкрэсліла Наталля Качанава.
З дакладам "Аб перспектывах развіцця будаўнічага і транспартнага комплексаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі" на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 25 верасня выступіў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак. Таксама ў ходзе пасяджэння члены ўрада адказалі на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.-0-