28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзі далей прадаўжаць традыцыі суверэннай і незалежнай Беларусі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час першага пасяджэння Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы ведаеце, якую ўвагу моладзі ўдзяляе наш Прэзідэнт, разумеючы, што за вамі будучыня, - адзначыла Наталля Качанава, звяртаючыся да маладых парламентарыяў. - Ад вас залежыць тое, якой будзе краіна ў перспектыве. Ідзе змена пакаленняў, прыходзяць новыя маладыя людзі, якія далей будуць прадаўжаць традыцыі суверэннай і незалежнай Беларусі. За мінулыя чатыры гады работы двух папярэдніх скліканняў у нас з'явіўся маладзёжны рух, добрыя праграмы і акцыі, у якіх удзельнічаюць маладыя людзі з Маладзёжнага савета. Ужо двойчы праводзіўся маладзёжны парламенцкі форум. Маладзёжныя структуры ёсць усюды, і вы павінны актыўна працаваць з імі, каб разумець, што хвалюе вашых равеснікаў".
2024-ы - асаблівы час: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі і 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва.
"Цяпер мы ўступілі ў палітычна важны этап у жыцці нашай краіны. У бліжэйшы час - 26 студзеня 2025 года - пройдуць выбары Прэзідэнта Беларусі. Краіна вызначыць сваю будучыню, далейшае развіццё. Таму вы прыйшлі працаваць у цікавы перыяд і, вядома, вы будзеце непасрэднымі ўдзельнікамі гэтых падзей. 2025-ы - час 80-годдзя Вялікай Перамогі. Мы разам з вамі будзем рыхтавацца і праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай падзеі", - адзначыла спікер.
Беларусы ганарацца папярэднімі пакаленнямі, якія адстаялі нашу свабоду і незалежнасць, аднавілі краіну пасля разрухі і якія стваралі суверэнную Беларусь на развале Савецкага Саюза, падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. "Сёння мы жывём у цудоўнай і працвітаючай краіне, і гэта трэба шанаваць. Берагчы тое, што стваралася папярэднімі пакаленнямі да вас. Таму работа, якой вы будзеце займацца, дасць вам пэўныя навыкі, веды, дапаможа ўбачыць знутры, як працуе дзяржапарат. Не ў кожнага ў жыцці ёсць такая магчымасць. Таму я шчыра заклікаю вас да актыўнай работы. Зрабіце ўсё, каб гэтыя два гады (тэрмін паўнамоцтваў склікання Маладзёжнага парламента. - Заўвага БЕЛТА) былі для вас насычанымі", - дапоўніла Наталля Качанава.
У склад Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад абласцей і горада Мінска ўвайшлі 138 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года. Гендарны склад Маладзёжнага парламента прадстаўлены наступным чынам: у трэцім скліканні будуць працаваць 46 мужчын і 92 жанчыны. Ва ўзроставай структуры дамінуюць прадстаўнікі ва ўзросце ад 26 да 31 года - 64 чалавекі, ад 22 да 25 гадоў - 61 чалавек, ад 18 да 21 года - 13 чалавек. Сярэдні ўзрост членаў Маладзёжнага парламента - 25 гадоў. Большая частка членаў Маладзёжнага парламента - працуючая моладзь. У склад уваходзяць чатыры студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі і адзін магістрант установы вышэйшай адукацыі.-0-