Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2019, 18:15

Качанава: мясцовай уладзе трэба арыентавацца на патрэбы людзей і прынцып справядлівасці

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ў час сустрэчы з кіраўнікамі раённай вертыкалі ў Салігорскім райвыканкаме нагадала аб асноўных прынцыпах у рабоце на месцах і галоўных задачах, якія ставіць кіраўніцтва краіны перад чыноўнікамі, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча са старшынёй райвыканкама Алегам Паскробкам і яго камандай дапамагла прааналізаваць выкананне пастаўленых перад раёнам задач і абмеркаваць перспектывы развіцця Салігорска. "Парадавала, што праблемных прадпрыемстваў, на якія трэба было б звярнуць асаблівую ўвагу на рэспубліканскім узроўні, як мне дакладваў старшыня райвыканкама, няма. Узнікаючыя пытанні вырашаюцца на мясцовым узроўні. І гэта правільна. Менавіта ад работы старшынь гар- і райвыканкамаў залежыць грамадска-палітычная абстаноўка, сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Прадпрыемствы камунальнай або рэспубліканскай формы ўласнасці гэта - усё роўна з іх кіраўнікамі даводзіцца мець справу ўладзе на месцах. Таму што на ўсіх гэтых прадпрыемствах працуюць людзі, якія жывуць у вашых рэгіёнах. І яны павінны разумець, што тут ім забяспечаны зарплата, сацыяльная абарона. Ухіляцца ад праблем нельга. Вы гаспадары на сваёй тэрыторыі, знаходзіцеся на перадавой. І адказнасць вялікая", - сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да раённых і гарадскіх чыноўнікаў.

"Затое і работа гэта ўдзячная, - дадала кіраўнік Адміністрацыі. - Калі едзеш па горадзе і можаш сказаць: вось адкрылі кафэ, вось правялі рэканструкцыю інтэрната, вось адрамантавалі дарогу ўздоўж набярэжнай вадасховішча - гэта гонар за тое, што вы зрабілі разам з жыхарамі і для іх".

Паводле слоў Наталлі Качанавай, з парадку дня не здымаецца галоўная трыадзіная задача - цэны, занятасць, зарплата. "Неабгрунтаванага росту цэн у гандлёвых сетках быць не павінна, тым больш, як я паглядзела, канкурэнцыя ў вас тут дволі высокая", - адзначыла яна.

Пытанні занятасці былі разгледжаны з розных пазіцый. Па-першае, падкрэсліла Наталля Качанава, акрамя ААТ "Беларуськалій", павінны развівацца і іншыя прадпрыемствы, каб даваць рабочыя месцы. Па-другое, неабходна ствараць умовы для развіцця жаночай працы і прадпрымальніцтва, асаблівую ўвагу ўдзяляць моладзі. Пасля заканчэння навучальных устаноў маладыя людзі і дзяўчаты павінны мець магчымасць рэалізаваць сябе ў выбранай прафесіі, але пры гэтым трэба выхоўваць у маладога пакалення разуменне: да высокай зарплаты і пасады яшчэ трэба дарасці. І, па-трэцяе, максімальна павінны сябе праявіць камісіі па садзейнічанні занятасці. "У мяне пераканаўчая просьба - не дапускайце памылак. Гэтымі пытаннямі павінны займацца самыя кампетэнтныя людзі. Для гэтага і створаны камісіі. У вас 900 вакансій і 300 беспрацоўных. Працуйце, унікайце ў сітуацыі людзей і дапамагайце", - заклікала кіраўнік Адміністрацыі.

У цэлым, паводле яе слоў, чыноўнікі павінны памятаць, што самае галоўнае - людзі, справядлівае стаўленне да іх, іх патрэбнасці, а таксама дабрабыт дзяржавы. Наталля Качанава ўпэўнена, што можна змяніць негатыўнае стаўленне той часткі грамадства, якая схільна ўсё крытыкаваць, калі быць бліжэй да насельніцтва. "Няхай старшыні райвыканкамаў і іх намеснікі даюць справаздачу перад насельніцтвам, сустракаюцца не толькі ў працоўных калектывах, але і па месцы жыхарства", - рэзюмавала Наталля Качанава. Гэта магчымасць даведацца пра жыццёвыя клопаты, пачуць праблемы і прапановы людзей, самім быць пачутымі, гаворачы сумленна і адкрыта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі