Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 09:12

Качанава: Мінскі анкалагічны дыспансер вяртаецца да лячэння профільных пацыентаў

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала Мінскі гарадскі анкалагічны дыспансер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кваліфікаваную медыцынскую дапамогу павінны атрымліваць людзі з любымі захворваннямі. Вядома, цяпер ва ўсіх на слыху COVID-19, але мы не можам зацыклівацца толькi на адной хваробе. У Мінску тыя аддзяленні, якія былі перапрафіляваны для лячэння хворых на COVID-19, цяпер вяртаюцца да работы ў нармальным рэжыме, да выканання сваіх функцыянальных абавязкаў. Сёння я тут, каб праверыць, як выконваецца гэта даручэнне Прэзідэнта і наколькі дыспансер гатовы да прыёму пацыентаў", - адзначыла ў час наведвання Наталля Качанава.

У Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры для хворых на COVID-19 былі перапрафіляваны два аддзяленні. 4-ы хірургічны корпус дыспансера з 22 мая спыніў сваю дзейнасць як інфекцыйны. Тут ужо аперыруюць анкалагічных пацыентаў. Радыелагічны корпус павінен аднавіць работу з 1 чэрвеня. "Анкалогія - адно з сур'ёзнейшых захворванняў. Хворыя маюць патрэбу ў дапамозе, і адкладваць яе аказанне нельга, - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. - У дыспансер прыязджаюць людзі з розных рэгіёнаў нашай краіны. Перад медработнікамі стаіць вельмі важная задача".

Калектыў дыспансера пачаў працаваць з пацыентамі, інфіцыраванымі COVID-19, з 31 сакавіка. На працягу некалькіх тыдняў прымаў кантакты першага ўзроўню. Потым пасля невялікага перапынку сталі паступаць пацыенты з пнеўманіямі. На час работы дыспансера як інфекцыйнага пацыенты анкалагічнага профілю былі перанакіраваны ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі