Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожная краіна праводзіць выбары для свайго народа, для сваёй дзяржавы, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, каардынатарам групы міжнародных наглядальнікаў ад МПА СНД Канстанцінам Касачовым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вядома, для нас вельмі важна сумленная, аб'ектыўная ацэнка палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў нашых краінах. І я ўпэўнена, што вы дадзіце аб'ектыўную ацэнку, - сказала Наталля Качанава. - Гэтыя выбары праходзяць у няпростых геапалітычных умовах, не толькі тых, якія складваюцца вакол нашай краіны, але і ў цэлым свеце. Ідзе турбулентнасць, геапалітычны падзел свету. І мы разумеем, колькі сёння ёсць нядобразычліўцаў, якія хацелі б паўплываць на працэсы, што адбываюцца ў краіне".

Спікер нагадала, што Еўрапарламент гэтымі днямі прыняў ужо сваю рэзалюцыю па Беларусі. Ён заклікае не прызнаваць выбары ў Беларусі, не чакаючы ніякіх вынікаў. "Яны ўжо далі ацэнку, што выбары неправамоцныя, іх не прызналі. І гэта заўсёды сведчыць аб тым, што спроба ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных і незалежных дзяржаў ні да чаго добрага не прывядзе, - адзначыла Наталля Качанава. - Таму мы шчыра ўдзячны тым (міжнародным наглядальнікам. - Заўвага БЕЛТА), хто прыехаў, хто дасць аб'ектыўную ацэнку і добра разумее, што кожная краіна праводзіць выбары для свайго народа, для сваёй дзяржавы".-0-

Фота Максіма Гучака