Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2024, 14:00

Качанава: ганарымся тым, што ў нас такія добрыя адносіны з Расіяй

Фота з архіва
Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы ганарымся тым, што ў нас такія добрыя адносіны з Расіяй, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, намі пройдзены дастойны шлях, - сказала Наталля Качанава. - Для нас Расія - гэта братэрская, дружалюбная краіна, стратэгічны партнёр у эканамічным плане. Але калі гаварыць у духоўным плане, то гэта нашы браты, блізкія па духу людзі".

У Беларусі і Расіі - агульная гісторыя, агульныя карані, адзначыла спікер. "Сёння мы актыўна супрацоўнічаем у рамках Саюзнай дзяржавы, рэалізаваны практычна ўсе 28 саюзных праграм, якія даюць магчымасць нам эфектыўна працаваць абсалютна ва ўсіх напрамках жыццядзейнасці нашых краін. Таму, вядома, мы ганарымся тым, што ў нас такія добрыя адносіны. І мы з вялікай радасцю адзначаем гэта свята - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі