Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2022, 11:54

Качанава: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўносіць важкі ўклад у развіццё нашага супрацоўніцтва

1 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўносіць важкі ўклад у развіццё нашага супрацоўніцтва, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння праходзіць сустрэча старшынь Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб'ектаў РФ.

"Тая сітуацыя, якая складваецца сёння вакол Беларусі і Расіі, садзейнічае таму, каб нашы краіны і рэгіёны яшчэ больш цесна супрацоўнічалі. Несумненна, важкі ўклад у развіццё нашага супрацоўніцтва ўносіць Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Жыццё пацвердзіла, што правядзенне такога мерапрыемства абгрунтавана. Гэта было правільна прынятым рашэннем шмат гадоў таму і сёння мы бачым рэальныя вынікі, якія ёсць у супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж нашымі краінамі. Гэта больш як 400 падпісаных пагадненняў, тысячы кантрактаў, па якіх сёння працуюць нашы рэгіёны, нашы суб'екты гаспадарання", - сказала Наталля Качанава.

Спікер падкрэсліла: "Я шчыра рада таму, што дружалюбныя адносіны звязваюць нашы гарады-пабрацімы. Пабрацімскія сувязі сёння ўстаноўлены паміж нашымі гарадамі, раёнамі. Гэта вельмі важна, і гэтыя пагадненні, кантракты прырастаюць з году ў год", - адзначыла яна.

"Мерапрыемствы форуму прысвечаны заўсёды абмеркаванню найбольш актуальных і запатрабаваных тэм. І сённяшняя тэма - рэгіянальнае супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы - як ніколі актуальная. За гэтыя дні ў нас праведзена ўжо даволі шмат мерапрыемстваў, падпісаны кантракты, пагадненні, праведзены двухбаковыя сустрэчы. Мы правялі выдатную выставу, дзе ўбачылі тыя дасягненні, якія ёсць сёння ў нас, і паказалі тую інтэграцыю, якая ёсць паміж нашымі краінамі. Гэта вельмі важна для нас. Таму што супрацоўніцтва ў эканоміцы, бадай, гэта асноўнае на сённяшнім этапе", - дапоўніла Наталля Качанава. - Важна, што ў рамках форуму традыцыйна праходзіць гэта мерапрыемства, якое за адным сталом аб'ядноўвае кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі і Расіі, заканадаўчай улады, калі мы разам можам падзяліцца станоўчым вопытам, які ёсць у нашым супрацоўніцтве, агучыць тыя праблемы, якія існуюць у тых узаемадзеяннях, якія складваюцца паміж нашымі краінамі".

Далей адбудзецца пленарнае пасяджэнне "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы" з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі