Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Качанава: для развіцця кожнага раёна неабходна рабіць стаўку на перспектыўныя кропкі росту

Грамадства 23.08.2019 | 18:05

23 жніўня, Вілейскі раён /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння прыняла ўдзел у пасяджэнні Вілейскага райвыканкама па тэме сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту гэтага раёна ў першым паўгоддзі 2019 года. Яна зрабіла акцэнт на неабходнасці выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па развіцці рэгіёнаў. Ацаніўшы работу мясцовых органаў улады, Наталля Качанава акрэсліла прыярытэтныя задачы кіраўнікоў усіх узроўняў і дэпутацкага корпуса: развіваць эканоміку рэгіёна па перспектыўных напрамках, прыцягваць прамыя замежныя інвестыцыі, падцягваць экспарт паслуг, займацца аздараўленнем стратных прадпрыемстваў. Таксама, на думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, неабходна працаваць над павышэннем заработнай платы, асабліва ў арганізацыях АПК, нарошчваць будаўніцтва жылля, у тым ліку для шматдзетных. Шмат у чым вырашэнне гэтых пытанняў залежыць ад кадравай работы, падбору дасведчаных спецыялістаў. Асаблівую ўвагу Наталля Качанава звярнула на тое, што мясцовыя ўлады павінны быць бліжэй да людзей, бачыць і вырашаць іх праблемы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перш за ўсё кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пацікавілася, якія кропкі росту Вілейскага раёна бачаць мясцовыя ўлады. Пакуль жа ёсць праблемы з выкананнем паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за паўгода, і гэта пры багатым патэнцыяле. "Датацыйнасць раёна змяншаецца, цяпер складае 43 працэнты. Гэта адзін з ключавых паказчыкаў развіцця і ацэнкі эфектыўнасці работы мясцовых органаў улады. Чарговы раз нагадваю: чалавек у аснове. Калі эканоміка эфектыўна працуе - ёсць магчымасць напаўняць бюджэт і вырашаць сацыяльныя пытанні, - сказала Наталля Качанава. - Нядобра, што такі прыгожы раён - я тут упершыню - не выконвае паказчыкі. З лічбаў жа складваецца жыццё. Трэба глыбей разглядаць перспектывы росту. Ужо сёння павінны быць напрацоўкі. У вас гэта прыцягненне прамых замежных інвестыцый, трэба яшчэ падцягваць экспарт паслуг. Яны і турызм павінны займаць вялікі сегмент, у Вілейскім раёне ўсё для гэтага ёсць. Выкарыстоўвайце гэты патэнцыял".

Паводле слоў намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама Марыны Вазняк, райвыканкам цесна працуе з прадпрыемствамі і арганізацыямі па ключавых паказчыках і разлічвае на выкананне плана па прамых замежных інвестыцыях і экспарце тавараў па выніках 9 месяцаў. Па экспарце паслуг ёсць верагоднасць выйсці на 100 працэнтаў да канца года. Вялікія надзеі ўскладаюцца на два асноўныя валаўтваральныя прадпрыемствы - камбікормавы завод і ААТ "Зеніт-БелОМА", якія ў першым паўгоддзі не выканалі многія паказчыкі, але для гэтага былі аб'ектыўныя прычыны. Імі праведзена маштабная работа па абнаўленні, заключэнні новых кантрактаў. Робіцца стаўка і на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. Падатковыя паступленні ад гэтага сегмента ў першым паўгоддзі склалі Br5,8 млн (тэмп росту да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года - 162,2 працэнта).

Наталля Качанава выказала занепакоенасць нізкай зарплатай у АПК раёна, а таксама колькасцю стратных прадпрыемстваў, асабліва ў сельскай гаспадарцы. "Інтэграцыю прадпрыемстваў трэба праводзіць хутчэй - там, дзе яны ўжо замацаваны, ёсць вынік. Галоўны паказчык пры гэтым - зарплата. У вас жа я бачу стратная гадоўля буйной рагатай жывёлы, па малаку мінусуеце. Трэба выпраўляцца, - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - І трэба кадрамі ўмацоўваць сельгаспрадпрыемства. Ёсць жа прыклады, калі пры роўных эканамічных умовах арганізацыі працуюць па-рознаму. Таму падбор і расстаноўка кадраў - асноўная задача".

Як растлумачыла ў сваім дакладзе Марына Вазняк, усяго па выніках паўгоддзя дзевяць прадпрыемстваў спрацавалі адмоўна - год таму такіх было 14. "Трэба займацца стратнымі прадпрыемствамі, не запускаць. Калі бачыце, што ёсць дадатная дынаміка, трэба прымаць меры. За гэтым нашы людзі, іх дабрабыт", - падкрэсліла Наталля Качанава. Яна звярнула ўвагу на тое, што да гэтай работы неабходна больш актыўна прыцягваць і прадстаўнікоў абласной улады, і рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання - калі размова ідзе аб прадпрыемствах адпаведнай формы ўласнасці.

У лік стратных трапілі і абедзве будаўнічыя арганізацыі - на ПМК-185 працуе 51 чалавек, сярэдняя зарплата ў іх - Br470, на ПМК-88 - 87 чалавек, сярэдняя зарплата - Br511. "Намесніку старшыні аблвыканкама гэту праблему даручана ўзяць на кантроль. ПМК павінны працаваць эфектыўна і выконваць аб'ёмы", - сказала Наталля Качанава.

Характэрна, што аб'ёмы будаўніцтва ў раёне ёсць, бо на ўліку маючых патрэбу знаходзяцца 1832 сям'і, у тым ліку 183 шматдзетныя. Частка з іх выбрала індывідуальнае будаўніцтва (11 узялі ўчасткі, 50 пачалі ўжо работы). "Вы павінны за гэтыя два гады выканаць задачу па забеспячэнні шматдзетных, якія даўно стаяць на чарзе, жыллём. А з 2021 года мы павінны ўвайсці ў графік - запрашаць да будаўніцтва на працягу года з моманту пастаноўкі на чаргу. 183 сям'і - кожную трэба трымаць на кантролі", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Наталля Качанава падкрэсліла, што прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта рэгулярна выязджаюць у рэгіёны, кантралюючы выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, работу са зваротамі грамадзян і іншыя пытанні. "Мы наведваем такія пасяджэнні, каб даць ацэнку кадрам, убачыць, як развіваецца рэгіён, якія ёсць праблемы і перспектывы. Магчыма, недзе падставіць плячо, - сказала Наталля Качанава. - Я ўбачыла, што тут новая каманда - пайшлі станоўчыя зрухі. Думаю, па выніках года сітуацыя палепшыцца і гэта будзе рэальнае выкананне пастаўленых задач".

Паказальнай з'яўляецца колькасць зваротаў грамадзян Вілейскага раёна - у Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла 32 звароты, у аблвыканкам - больш за 100, і 266 зваротаў накіраваны непасрэдна ў райвыканкам. "Гэта правільна. Людзі павінны атрымліваць дапамогу і падтрымку ў мясцовай вертыкалі, якая фарміруе імідж улады ўсёй краіны. Ключавое - работа з насельніцтвам, давядзенне да людзей праўдзівай інфармацыі. Трэба паважаць і шанаваць кожнага чалавека. І памятайце, што тры задачы - цэны, зарплаты, занятасць - перш за ўсё. З дабрабыту кожнага рэгіёна складваецца дабрабыт краіны ў цэлым", - рэзюмавала кіраўнік Адміністрацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.