Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2024, 15:41

Качанава: для Беларусі Азербайджан не проста партнёр, а родная, блізкая краіна

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі Азербайджан не проста партнёр, а родная, блізкая краіна. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі рады вашаму візіту і ўпэўнены, што тыя дамоўленасці, якія будуць прыняты па яго выніках, нададуць новы імпульс нашым адносінам, - сказала Наталля Качанава. - Для Беларусі Азербайджан - родная, блізкая краіна. Гэта не проста партнёр, а сапраўды нашы народы - сябры і браты. Так гаворыць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, і мы разумеем, што такія асаблівыя адносіны паміж краінамі і народамі - гэта заслуга нашых прэзідэнтаў".

Паводле слоў спікера, супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана развіваецца абсалютна па ўсіх напрамках. "У гандлёва-эканамічным плане, гуманітарнай сферы. Для нас, вядома, вельмі важна міжпарламенцкае супрацоўніцтва, - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. - Паміж парламентарыямі нашых краін выбудавана канструктыўнае ўзаемадзеянне. Я шчыра ўдзячна вам, нашым азербайджанскім калегам, за дапамогу, якую вы аказваеце па падтрымцы нашай краіны на міжнародных пляцоўках, у міжнародных арганізацыях. Для нас гэта вельмі важна. Мы разумеем, у які няпросты час мы жывём і якая важная сёння кансалідацыя парламентарыяў".

"Парламентарыі - гэта людзі, якіх выбірае народ, гэта прадстаўнікі народа, і ад таго, як будзем супрацоўнічаць мы, у многім залежыць будучае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і народамі", - дапоўніла Наталля Качанава.-0-
Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі