Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 ліпеня 2024, 12:37

Качанава - дэпутатам Мінгарсавета: наша сіла - у адзінстве і ўзаемадзеянні

Наталля Качанава
Наталля Качанава
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з дэпутатамі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ўступілі ў адказны палітычны перыяд у жыцці дзяржавы. 2024-ы - вельмі насычаны год. Мы правялі выбары ў мясцовыя Саветы, Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Выбраны дэпутаты ўсіх узроўняў, пачынаючы ад сельскіх Саветаў, а таксама члены Савета Рэспублікі. Сфарміраваны ўсе арганізацыйныя структуры, і дэпутацкі корпус пачаў работу. Вялікая колькасць дэпутатаў працуе ва ўсіх рэгіёнах краіны, а гэта 12,5 тыс. плюс 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 60 членаў Савета Рэспублікі, - сказала Наталля Качанава. - Усе заканадаўчыя акты, якія былі неабходны, мы прынялі. На сённяшні дзень у краіне дзейнічае каля 2,3 тыс. заканадаўчых актаў, у адпаведнасці з якімі жыве і развіваецца наша дзяржава. Асноўны закон нашай краіны - Канстытуцыя. На рэферэндуме людзі прагаласавалі за ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю".
Паводле слоў спікера, дэпутаты ўсіх узроўняў павінны быць нацэлены на ўзаемадзеянне. "Вы, дэпутаты, з'яўляецеся таксама членамі Беларускага саюза жанчын, "Белай Русі", нехта ўжо з вас у партыі "Белая Русь". Таму задача дэпутацкага корпуса - працаваць і з грамадскімі арганізацыямі ва ўзаемадзеянні. Гэта вельмі важна. Наша сіла - у адзінстве і ўзаемадзеянні. Мы павінны ўсе разам працаваць над задачамі, якія паставіў Прэзідэнт нашай краіны", - падкрэсліла Наталля Качанава.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі