Наталля Качанава. Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць экспертны савет. На парадку дня - законапраекты, якія датычацца пытанняў чыгуначнага транспарту, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, асобных палажэнняў Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
"Чыгуначны транспарт карыстаецца попытам у насельніцтва, і мы павінны зрабіць так, каб чыгуначныя транспартныя зносіны былі камфортнымі для людзей. За гэтым будучыня. Людзі вернуцца да грамадскага транспарту", - сказала Наталля Качанава.
Экспертным саветам пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання разгледжаны дапрацаваны Саветам Міністраў праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту".
Праектам закона, у прыватнасці, прапануецца: удакладненне паняційнага апарату закона, надзяленне дадатковымі паўнамоцтвамі Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства транспарту і камунікацый, устанаўленне дадатковых патрабаванняў і мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у тым ліку ў зонах павышанай небяспекі і грамадскіх месцах.
Члены экспертнага савета ў цэлым падтрымліваюць праект закона.
У ходзе пасяджэння экспертнага савета Наталля Качанава адзначыла, што ў бліжэйшы час на пашыраным выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Лідзе будуць разгледжаны ў тым ліку пытанні транспартных зносін.
"Абавязкова запросім міністра, ён адкажа на ўсе пытанні, якія нам задаюць грамадзяне", - растлумачыла спікер.
З пачатку 2024 года на разгляд экспертнага савета паступіла 32 праекты нарматыўных прававых актаў, сярод якіх - праекты законаў "Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх", "Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў", "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі", "Аб лізінгавай дзейнасці" і інш.-0-