Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2024, 15:13

Качанава - членам Савета Рэспублікі: ад кожнага нашага дзеяння залежыць будучыня краіны

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба быць патрыётам сваёй краіны, любіць тую справу, якой займаешся, заявіла на першым пасяджэнні першай сесіі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба быць патрыётам сваёй краіны, любіць тую справу, якой займаешся і разумець, што ад кожнага з нас залежыць будучыня нашай краіны. Няма такога, як раней думалі: няхай яны вырашаюць. Цяпер гэтага няма. Час іншы. Мы разумеем, што ад кожнага з нас, ад кожнага нашага дзеяння залежыць будучыня нашай краіны, - сказала Наталля Качанава. - І таму я шчыра спадзяюся, што наша работа складзецца паспяхова. Гэтак жа, як працавала папярэдняе скліканне".

"Усе навелы, ініцыятывы, якія будуць з'яўляцца ў вас, паверце, не застануцца без разгляду, - адзначыла спікер. - Таму я вас заклікаю да актыўнай работы. Таму што наша работа - гэта наша жыццё. Калі вы ў сябе ў рэгіёне бачыце, - гандаль, ахова здароўя, адукацыя, культура - ёсць праблемы, значыць, іх трэба вырашаць. Значыць, трэба выносіць сюды нам, будзем сустракацца на пасяджэннях Эспертнага савета, на нашых пасяджэннях".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі