Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2020, 09:00

Качанава: cенатары павінны аператыўна рэагаваць на праблемы людзей

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатарам неабходна аператыўна рэагаваць на праблемныя пытанні, з якімі звяртаюцца людзі. Такую задачу паставіла 15 студзеня старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з членамі Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Вы павінны на месцах бачыць, што хвалюе нашых грамадзян: магчыма, людзі дзесьці не вельмі задаволены тым, як вырашаюцца тыя ці іншыя пытанні. Асабліва гэта датычыцца заработнай платы, яе несвоечасовай выплаты", - адзначыла Наталля Качанава. Калі чалавек звярнуўся, бачыць несправядлівасць у нейкім пытанні, не важна, гэта сістэма аховы здароўя, адукацыі, культуры або канкрэтнае прадпрыемства, - неабходна адгукнуцца, падкрэсліла яна.

У рабоце са зваротамі грамадзян галоўнае - справядлівае стаўленне да людзей. На гэтым акцэнтуе ўвагу кіраўнік дзяржавы, нагадала Наталля Качанава. "Сенатары - гэта высокая пасада, гэта штодзённая праца. І да работы з людзьмі трэба заўсёды падыходзіць адказна: сказаў - зрабіў, не можаш - гавары аб гэтым адкрыта. Калі нешта не атрымалася зрабіць на сваім узроўні, праінфармуйце, мы дапаможам вырашыць пытанне, калі яно актуальнае і заслугоўвае ўвагі", - сказала спікер.

Усе прапановы, якія паступаюць ад грамадзян у час асабістых прыёмаў, сустрэч у працоўных калектывах, павінны ўлічвацца пры падрыхтоўцы законапраектаў. "Калі нейкія нормы законаў перашкаджаюць вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у людзей, значыць, трэба іх карэкціраваць", - упэўнена старшыня Савета Рэспублікі. У якасці прыкладу яна прывяла зварот, з якім нядаўна прыйшоў да яе на прыём жыхар Мінска. Мужчына развёўся з жонкай, застаўся з двума непаўналетнімі дзецьмі і не можа раздзяліць з ёй кватэру. Жанчына пазбаўлена бацькоўскіх правоў, ужывае алкаголь, і ўсё гэта на вачах у дзяцей. Такога быць не павінна, падкрэсліла Наталля Качанава. "Мы бачым, што настаў час уносіць карэктывы ў Дэкрэт нумар 18, будзем над гэтым працаваць", - дадала яна.

Наталля Качанава папрасіла сенатараў актыўна супрацоўнічаць са СМІ, інфармаваць не толькі аб сваёй дзейнасці, але і аб асноўных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. "У нашай краіне зроблена многае, гэтым можна ганарыцца, гэта трэба цаніць. Асабіста я заўсёды гаварыла: мая мара - каб мае дзеці і ўнукі жылі ў краіне, у якой я цяпер жыву", - падзялілася яна.

Наступны год для Беларусі асаблівы: апошні год пяцігодкі, які фарміруе зачын на наступныя пяць гадоў. Гэта год электаральны. "Мы павінны адказна працаваць па ўсіх пералічаных напрамках, праяўляць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю", - падагульніла старшыня Савета Рэспублікі.

У бліжэйшы час сустрэчы Наталлі Качанавай з сенатарамі ад канкрэтных рэгіёнаў будуць прадоўжаны. Такія сустрэчы ўжо адбыліся з членамі Савета Рэспублікі ад Віцебскай і Гомельскай абласцей, Мінска. 16 студзеня ў Полацку Наталля Качанава сустрэнецца са старшынямі раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі