Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2024, 16:40

Качанава: БРІКС - эфектыўная пляцоўка, якая ўжо дае свае вынікі

Фота brics-russia2024.ru
Фота brics-russia2024.ru
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях мерапрыемстваў БРІКС у Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел члены парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь - члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Сяргей Алейнік і Міхаіл Русы.

"Мы ўдзячны Расійскай Федэрацыі за падтрымку нашай краіны па пытанні ўступлення ў ШАС. Мы хацелі б стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі аб'яднання БРІКС. І для нас вялікі гонар прысутнічаць сёння тут, мець магчымасць выступіць, данесці сваё бачанне светапарадку", - расказала Наталля Качанава.

На Х Парламенцкі форум БРІКС сабраліся краіны-аднадумцы, адзначыла спікер. "Мы бачым, што гэта абсалютна эфектыўная пляцоўка, якая ўжо дае свое вынікі. ВУП - 36 працэнтаў, насельніцтва - 46 працэнтаў. Учора ў выступленнях мы пачулі, што ўсіх удзельнікаў БРІКС хвалююць адны і тыя ж праблемы - пагроза нацыянальнай бяспецы, суверэнітэт і незалежнасць, захаванне добрасуседскіх і добрапрыстойных адносін. Гэта людзі - аднадумцы", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі