ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 снежня 2021, 18:41

Качанава: беларускі вопыт рэагавання на міграцыйны выклік можа выкарыстоўвацца сусветнай супольнасцю

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вопыт рэагавання на міграцыйны выклік можа выкарыстоўвацца сусветнай супольнасцю, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на закрыцці шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, чарговым выклікам для Беларусі стала міграцыйная сітуацыя на беларуска-польскай граніцы. "Па даручэнні кіраўніка дзяржавы на Савет Рэспублікі ўскладзена агульнае каардынаванне гуманітарнай місіі. Асаблівая ўвага - дзецям і цяжарным жанчынам. Мы падключыліся да гэтага пытання з самых першых дзён стварэння стыхійнага лагера бежанцаў. Адразу ж члены Прэзідыума звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам да выканання прынцыпаў міжнароднага права, пагадненняў аб правах бежанцаў і неабыякавага стаўлення да іх лёсаў, - сказала Наталля Качанава. - Для арганізацыі аказання дапамогі бежанцам - ад збору і размеркавання гуманітарных грузаў, харчавання і абагравання да неабходнага медыцынскага абслугоўвання, вакцынавання, ажыццяўлення бяспекі людзей - на граніцы знаходзіўся старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Цяпер гэту работу прадаўжае член гэтай камісіі Ігар Гедзіч".

Для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы 9 снежня члены Прэзідыума Савета Рэспублікі наведалі лагістычны цэнтр, дзе размяшчаюцца бежанцы, і Гродзенскую пагранічную заставу. "Дзякую кожнаму з вас за ўклад у вырашэнне гэтай праблемы. Наша краіна робіць усё магчымае для стварэння бежанцам максімальна прымальных і бяспечных умоў знаходжання. Беларускі вопыт рэагавання на гэты выклік - аператыўна, зладжана, сістэмна і па-добраму да людзей - можа выкарыстоўвацца сусветнай супольнасцю, - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. - Прыкрываючыся нібыта дэмакратычнымі каштоўнасцямі, заходнія палітыкі адкрыта і нахабна бясчынствуюць, парушаючы элементарныя правы і свабоды. Чалавечае жыццё для іх нічога не варта. Дзеля палітычных дывідэндаў і асабістай нажывы яны гатовы на любыя злачынствы. Сведчаннем таго з'яўляюцца і паказанні польскага салдата, які папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі, аб учыняемых уладамі яго краіны здзеках і забойствах ні ў чым не вінаватых людзей".

Пры гэтым у адрас Беларусі прадаўжаецца паток ілжывых абвінавачанняў, абсурдных і скандальных параўнанняў. "Гэта недальнабачная спроба псеўдадэмакратаў апраўдацца за кошт ачарнення іншых. Шчыра шкада народы, якія асуджаны ісці за такімі палітыкамі. Сёння мы, члены Савета Рэспублікі, прынялі яшчэ адзін зварот да парламентарыяў еўрапейскіх дзяржаў з заклікам паглядзець праўдзе ў вочы. Міграцыйная сітуацыя чарговы раз паказала, наколькі важны нармальныя адносіны з суседзямі, цывілізаванае ўзаемадзеянне паміж краінамі і народамі, даступнасць міжнародных пляцовак для давядзення пазіцыі любой дзяржавы і гатоўнасць пачуць праўду, нават калі яна не ўпісваецца ў нечую геапалітычную стратэгію", - канстатавала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі