Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2022, 17:55

Качанава: Беларускі саюз жанчын - апора дзяржаўнай улады ў краіне

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын - апора дзяржаўнай улады ў нашай краіне, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі выбіраецца новы кіраўнік - гэта заўсёды падвядзенне вынікаў, - сказала Наталля Качанава. - Тая ўвага, якую ўдзяляе Прэзідэнт рабоце менавіта гэтай арганізацыі, дарагога варта для ўсіх членаў БСЖ. Тут прысутнічае актыў, і вы прымалі правільнае і не вельмі простае рашэнне. Заўсёды хвалююча, калі мяняецца кіраўнік. Алена Богдан сёння замаймае іншую пасаду. Сістэма аховы здароўя - гэта практычна паўкраіны, і ад таго, як будзе працаваць гэта сістэма, залежаць жыцці людзей. Гэта вельмі вялікая адказнасць у такі няпросты перыяд. І сумяшчаць работу ў рэспубліканскай арганізацыі з колькасцю 150 тыс. чалавек - сур'ёзная адказнасць. Я хацела б падзякаваць Алене Богдан за тую работу, якая праводзілася пад яе кіраўніцтвам у арганізацыі".

Спікер падкрэсліла: гэта быў няпросты час. "Гэта 2020-2022 гады, калі тыя працэсы, што адбываюцца ў свеце, наклалі адбітак і на нашу краіну. Гэта геапалітычны падзел свету, і заўсёды меў рацыю ў сваіх прадказаннях Прэзідэнт, што гэта будзе. Калі кіраўнік дзяржавы гаварыў пра важнасць грамадскіх арганізацый, мы цудоўна разумелі, што гэта сапраўды апора дзяржаўнай улады. І калі мы адпрацоўваем законапраект аб грамадскіх арганізацыях, мы разглядаем БСЖ менавіта ў гэтым разрэзе. Гэта сапраўды апора дзяржаўнай улады ў краіне. Жанчына павінна быць прапаведнікам міралюбнасці, дабра, шчырасці, сумленнасці і прыстойнасці, як гэта і ёсць у нашай краіне, - адзначыла яна. - Гэтыя гады былі няпростыя. І арганізацыя рабіла ўсё, каб яе рады пашыраліся, каб у арганізацыю прыходзіла моладзь. Прыемна бачыць маладзёжнае крыло, гэта вельмі важна".

"У нас работы непачаты край. За гэты час стала добрай традыцыяй правядзенне жаночых форумаў. Гэта павінна прадаўжацца. Зроблена шмат. Але ў перспектыве - вялікая сур'ёзная работа", - дадала Наталля Качанава.

Сёння прайшло пасяджэнне праўлення Беларускага саюза жанчын. Яго старшынёй выбрана Вольга Шпілеўская.

Беларускі саюз жанчын на працягу 30 гадоў з'яўляецца самай шматлікай жаночай арганізацыяй краіны, яка аб'ядноўвае ў сваіх радах 150 тыс. жанчын. Галоўныя напрамкі дзейнасці - стварэнне ўмоў для актыўнага ўдзелу жанчын у грамадска-палітычным, культурным і дзелавым жыцці краіны, падтрымка мацярынства і дзяцінства, традыцыйных сямейных каштоўнасцей; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, падтрымка людзей старэйшага ўзросту, ветэранаў, інвалідаў, аказанне адраснай дабрачыннай дапамогі.

Сёння Беларускі саюз жанчын - гэта парламентарыі, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, арганізацый і прадпрыемстваў, урачы і педагогі, рабочыя, хлебаробы і бізнесмены - паспяховыя, прафесійна запатрабаваныя і самадастатковыя жанчыны, актыўныя і ініцыятыўныя, гатовыя быць карыснымі сям'і, грамадству і дзяржаве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі