22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканамічная мадэль даказвае сваю эфектыўнасць і жыццяздольнасць, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка вызначыў устойлівае развіццё эканомікі як адну з ключавых умоў суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Нягледзячы на санкцыйны націск і іншыя знешнія выклікі, беларуская эканамічная мадэль прадаўжае даказваць сваю эфектыўнасць і жыццяздольнасць. Па выніках 9 месяцаў выконваюцца практычна ўсе важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі", - сказала Наталля Качанава.
"Акрамя таго, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, восень - час падводзіць вынікі, выбудоўваць стратэгію на будучы год. Таму самая галоўная наша задача - дастойна завяршыць гэты год і пачаць наступны", - дапоўніла Наталля Качанава.
"Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка вызначыў устойлівае развіццё эканомікі як адну з ключавых умоў суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Нягледзячы на санкцыйны націск і іншыя знешнія выклікі, беларуская эканамічная мадэль прадаўжае даказваць сваю эфектыўнасць і жыццяздольнасць. Па выніках 9 месяцаў выконваюцца практычна ўсе важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі", - сказала Наталля Качанава.
Фарміраванне моцнай эканомікі - гэта ключавая задача не толькі ўрада, а ўсіх інстытутаў улады, якія сёння абавязаны працаваць практычна ў мабілізацыйным рэжыме, адзначыла спікер. "Мы, парламентарыі, у цесным узаемадзеянні з калегамі з урада, мясцовых органаў улады павінны дзейнічаць на апярэджанне, ствараючы неабходныя прававыя ўмовы для забеспячэння ўстойлівага росту эканомікі, яе адаптацыі да новых рэалій", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.
Сёння з дакладам на тэму "Аб бягучых выніках работы эканомікі і ключавых прыярытэтах збалансаванага эканамічнага росту ў сярэднетэрміновай перспектыве" выступіць першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў.-0-
Фота Віталя Піваварчыка